23 жніўня на базе Слуцкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву адбылося ўрачыстае адкрыццё III Слуцкага фестывалю гандбола. На спаборніцтвы прыехалі юныя гандбалісты (дзяўчынкі 2004 – 2005 гадоў нараджэння, хлопчыкі 2005 – 2006 гадоў нараджэння) з Беларусі і Расіі, 20 каманд.



Беларусь прадстаўляюць каманды са Слуцка, Салігорска, Гомеля, Гродна, Капыля, Мінска і Наваполацка. Расію – каманды з гарадоў Арла, Звянігарада, Пратвіно, Чэхава і Талдома. На ўрачыстым адкрыцці спартыўнага фестывалю прысутнічалі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Слуцкага райвыканкама Андрэй Васільевіч Нядзелька, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь па гандболе Віктар Ермалаевіч Вінаградаў, госці, трэнеры каманд, бацькі спартсменаў.


Удзельнікаў павіншавала намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Ларыса Генадзьеўна Дабравольская. Яна пажадала юным спартсменам бадзёрасці духу, алімпійскага запалу, прызавых месцаў і паспяховых выступленняў, каб Слуцкі фестываль гандболу стаў для ўсіх святам дружбы і здароўя.


Яркія штрыхі ў свята ўнеслі яскравыя выступленні юных гімнастак аддзялення мастацкай гімнастыкі Слуцкай СДЮШАР і каманды Мінскай вобласці па мастацкай гімнастыцы.
Жадаем спартсменам поспехаў!



