Казловіцкі народны хор (кіраўнік Святлана Генадзьеўна Расіч) паспяхова прыняў удзел у конкурсе харавых калектываў «Браслаўская харавая асамблея», які прайшоў падчас 50-га Міжнароднага свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы» (Віцебская вобласць). У конкурсе прымалі ўдзел 23 творчыя калектывы з розных краін: Беларусі, Польшчы, Арменіі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Расіі. Казловіцкі народны хор адзначаны дыпломам лаўрэата ІІ ступені і памятным падарункам.






