Слуцкi блюз-рок гурт Dr. Joker выступiць 17 верасня ў родным горадзе з новай акустычнай праграмай. Падзея адбудзецца ў «Беларускiм Бiстро».
- Пачатак у 18:00. Уваход свабодны.
Гурт Dr. Joker заснаваны амаль два гады таму. У скарбонцы калектыву ўдзел у рок-канцэртах у родным горадзе, Магiлеве, фэстывалi «Клецк Малады-2015», клубны выступ у Мiнску. У мiнулым годзе на мiжнародным лэйбле «AltLife Music» выдадзены iх сiнгл «Падарунак».
Некалькi месяцау таму ў музыкау ўзнiкла iдэя зрабiць свае песнi болей камернымi i разбавiць iх перакладзенымi на беларускую мову вядомымi творамi замежных выканауцаў. Як гэта ўсе атрымалася ў нашых землякоў, можна будзе ўбачыць пад час iх выступлення.
Аб гэтым паведамляе сайт slutsk-gorod.by

- Iнфармацыйны спонсар мерапрыемства: СлуцкТВ.
Відэа-запрашэнне на старонцы ў кантакце:






