По Слуцкому району прокатилось колесо праздников деревень

Лета – пара традыцыйных святаў вёсак. Цудоўна, калі разам збіраюцца мясцовыя жыхары, іх дзеці, унукі, працаўнікі гаспадаркі. Падрыхтаваныя работнікамі культуры праграмы ствараюць асаблівую атмасферу для адпачынку. Як праходзіла святкаванне ў некаторых вёсках Случчыны, расказала Людміла Віктараўна Дзьякава, загадчыца аўтаклуба раённага цэнтра народнай творчасці.

У мінулыя выхадныя прайшлі святы вёсак у Ветцы, Маяку, Леньках, Гацуку, Грэску, Гольчычах, свята вуліц у Вясеі. Традыцыйна віншавалі вяскоўцаў старшыні сельвыканкамаў, адзначалі самых працавітых, ушаноўвалі старажылаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, віталі самых маленькіх жыхароў і маладыя сем’і. Канцэртныя праграмы падрыхтавалі аматары мастацкай творчасці сельскіх дамоў культуры.
У Грэску на свяце было вельмі многа дзяцей. Для іх –  надзіманыя горкі, цір, салодкасці. Адбыўся канцэрт, а дыскатэка працягвалася да паўночы.

У Леньках праграму вялі маладыя вядучыя Дар’я Гурыновіч і Уладзімір Гарбацэвіч. Адметным быў конкурс «Кніга рэкордаў Гінэса па-ленькаўску». У намінацыі «Каса – дзяўчыны краса» першай была Вольга Рыгораўна Лешчанка, дзядзем Сцёпам Веліканам прызналі Аляксандра Дземідаўца, у яго ж «ножка сусветнага стандарту». Цікавыя вынікі бяспройгрышнай латарэі. Зусім нечаканым сюрпрызам для курсанта ваеннай акадэміі Сяргея Ваніслаўскага стаў яго выйгрыш – цяля. У конкурсе «Танцы народаў свету» не было роўных Аляксею Гарбацэвічу і Дзмітрыю Бабуры. Пераможцы ўсіх конкурсаў атрымалі прызы. Свята прайшло «на ўра».

На свяце ў вёсцы Ветка падрабязна ўспомнілі гісторыю, цікавыя творчыя падарункі падрыхтавалі для самых старэйшых, самых малодшых жыхароў і жнівеньскіх імяніннікаў. Артысты Маяцкага сельскага дома культуры «патанулі» ў кветках ад удзячных гледачоў. А ўвечары ў гонар аднаго з маленькіх імяніннікаў быў феерверк ад яго мамы.

У Вясеі ладзілі свята вуліц. Іх у аграгарадку 16, ды яшчэ завулак. Пагаварылі пра кожную. Вуліца Гагарына, напрыклад, – самая доўгая, самая шумная – Шасейная, а самая мнагадзетная – Сонечная. Гэта вызначылі жыхары падчас свята. Было многа цікавых конкурсаў, выступленняў. Дзякуй Леаніду Уладзіміравічу Карцелю, кіраўніку АДА «Прамэлектра», за аказаную дапамогу ў правядзенні свята.

У падрыхтоўцы святаў вёсак дапамагаюць і спецыялісты раённага цэнтра народнай творчасці. А нядаўна яны па запрашэнні любанчан віншавалі жыхароў вёскі Дарасіно з 450-годдзем населенага пункта. Канцэртная праграма творчага калектыву РЦНТ вельмі спадабалася нашым суседзям.

 

Народное гулянье прошло 13 августа в агрогородке Гацук

Праздник собрал более 400 человек.

Чествовали долгожителей, ветеранов и юбиляров. Кроме того, подарками были отмечены самый молодой житель Варвара Грибова, чета Власовых, семейный стаж которой насчитывает 62 года, молодые семьи: Вадим и Анастасия Пенязь, Дмитрий и Раиса Дубовик, Андрей и Валерия Дорошевич, Павел и Екатерина Охременко, многодетная семья Ананченко, подарки для которых были предоставлены администрацией СХФ «Кривая Гряда» ОАО «Слуцкий сыродельный комбинат».

Поздравления и слова благодарности звучали в адрес работников Гацуковской средней школы, детского сада, врачебной амбулатории, сельисполкома, тружеников СХФ «Кривая гряда» и торфобрикетного завода «Слуцкий», работников почты и магазинов. На импровизированной «аллее славы» в их честь зажигались «звезды».

Работала детская площадка с аттракционами, тир, шуточная лотерея, продавали сладости. А на главной праздничной площадке коллективы Гацуковского дома фольклора дарили сельчанам и гостям свои лучшие концертные номера. С музыкальной программой выступил также творческий коллектив Вежского СДК.

Изюминкой дискотеки стало массовое исполнение народного танца «Ойра-ойра». А завершился день деревни праздничным салютом.

Организационную и материальную помощь в проведении праздника оказала администрация СХФ «Кривая Гряда ОАО «Слуцкий сыродельный комбинат», Гацуковский сельисполком, филиал «Слуцкий» ОАО «Старобинский ТБЗ», а также руководство магазина «Шаноўны спадар» ООО «Винади».
Огромная благодарность всем, кто участвовал в подготовке и проведении мероприятия.

Полина ПОНОМАРЕВА,
директор Гацуковского дома фольклора.

Самая прыгожая, самая гасцінная…

«Родная вёска, якая яна? Самая прыгожая, самая гасцінная. Менавіта тут самае яркае сонейка, самыя духмяныя кветкі, тут самыя спагадлівыя людзі», – так пачала праграму свята вёскі Балотчыцы вядучая Наталля Генадзьеўна Цыральчук.

Яна расказала пра гісторыю вёскі.  Былі тут крыніцы і балоты, на рацэ Сівельзе стаяў млын.  Дзейнічалі ў вёсцы царква і касцел.

У ХХ стагоддзі гэта вёска была цэнтрам калгаса «Праўда», які спачатку насіў назву Чапаева (першы старшыня Лявон Цімафеевіч Алешка). Трывалы падмурак гаспадаркі заклалі яе кіраўнікі Анатоль Мікалаевіч Дашук, Іван Рыгоравіч Амяльковіч, Аляксандр Дзмітрыевіч Фамін. 23 гады ўзначальвала калгас «Праўда» Любоў Пятроўна Самусевіч, якая прыйшла працаваць у сельгасарганізацыю аграномам, а праз некаторы час аднагалосна была абрана старшынёй. Ордэны Леніна, Працоўнага Чырвонага сцяга, медалі – узнагарода за самаадданую працу.

Мясцовыя жыхары шануюць землякоў, якія сваёй добрасумленнай працай, сваім жыццём славілі вёску. Сярод іх – стараста вёскі Н.І. Шведава, В.М. Кот, В.М. Данілецкая, З.І. Дуля, В.А. Якушэвіч, У.М. Юркевіч, Л.І. Жываглод, У.А. Простак і іншыя.

Павіншавалі вяскоўцаў са святам старшыня Беліцкага сельвыканкама Галіна Іванаўна Валюкевіч і начальнік сельскагаспадарчага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» Валерый Канстанцінавіч Міхалькевіч. Не абыйшлі ўвагай самых старэйшых жыхароў Марыю Сямёнаўну Васілеўскую, Ніну Пятроўну Хадаровіч, Любоў Антонаўну Амяльковіч, Леанарду Казіміраўну Ефімовіч. Ім і бацькам самай маленькай Дар’і Астапчук уручылі падарункі.

Кранальнымі вершаванымі радкамі віталі Любоў Антонаўну і Міхаіла Антонавіча Амяльковічаў, якія ўжо 65 гадоў крочаць разам па жыццёвым шляху. З самай маладой парай Яўгеніем і Анастасіяй Рудзеня Міхаіл Антонавіч падзяліўся рэцэптам сямейнага шчасця.

Ушанавалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і тых, хто пабываў у «гарачых кропках» у мірны час. Для кожнага знайшлі добрыя словы і творчы падарунак.

Самадзейныя артысты Балотчыцкага сельскага дома культуры Л.А. Амяльковіч., В.М. Варанько, А.А. Каламійчанка, П.В. Канаплянік, М.В. Бойка, А.К. Чаравака парадавалі ўдзельнікаў свята сваім выканальніцкім майстэрствам, атрымалі ад удзячных гледачоў многа апладысментаў.

А завяршылі мерапрыемства бяспройгрышнай латарэяй і танцавальнай праграмай.
Дзякуй вялікі ўсім, хто не толькі дапамог у арганізацыі і правядзенні свята, але і падтрымлівае жыхароў вёскі ў іх штодзённых жыццёвых клопатах: В.К. Міхалькевічу, А.У. Акуловічу, К.А. Петрычэнка, Н.В. Блахіной і іншым.

Людміла AМЯЛЬКОВІЧ,
дырэктар Балотчыцкага СДК.

Праздник деревни Кажушки

Началось мероприятие с песни «Играй, гармонь» в исполнении вокальной группы «Сяброўкі» Ленинского СДК, которая зазывала всех на праздник. Жителей деревни поздравил директор ОАО «Подлесье-2003» Иван Иванович Борисовец.

На сценической площадке проходила выставка-конкурс «Кажушкаўскія прысмакі» и были представлены вышивки местной жительницы К.А. Богданович.

В этот день вспомнили историю деревни, минутой молчания почтили память односельчан, погибших в годы Великой Отечественной войны. Чествовали самого пожилого жителя А.В. Кунцевича, которому в январе исполнилось 85 лет, Т.И. Павлюкевич, которая в июне также отпраздновала 85-летие, поздравили самую молодую жительницу деревни – Ю.В. Сукало. Лучшим двором в Кажушках признан двор Т.И. Павлю кевич, а ухаживает за всей этой красотой ее дочь Н.В. Трафимович.

Концертную программу подготовили участники вокальных кружков Ленинского СДК: детского «Радуга» и взрослого «Соло». Была проведена веселая игровая программа, в которой участвовали дети и взрослые. Работники Ленинского СДК выражают благодарность директору ОАО «Подлесье-2003» Ивану Ивановичу  Борисовцу и профкому сельхозорганизации ОАО «Подлесье-2003» (председатель Елена Сергеевна Харитончик) за помощь в предоставлении подарков жителям д. Кажушки.

s-k.by

Инна РОТЬКО,
директор Лениского СДК.

Оцените статью
Слуцк: новости, афиша, объявления, справочник организаций и погода
Добавить комментарий
 
×

🚀 Присоединяйтесь в Telegram!

Будьте в курсе всех новостей города!

Подписаться