«Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі!» — такімі словамі анелы абвясцілі пастушкам радасную вестку аб нараджэнні Збаўцы. Супакой – гэта тое, чаго сення асабліва патрабуе ўвесь свет і кожны чалавек. Свята Божага Нараджэння прыпамінае нам простую праўду: сапраўдны супакой і радасць можа даць чалавеку толькі жыцце з Богам, Які з любові да нас і для нашага збаўлення прыйшоў на зямлю.
Віншуем жыхароў горада і раена з надыходзячымі святамі і жадаем, каб Божы супакой, радасць і надзея, якія прыносіць нараджэнне Божага Сына, увайшлі ў кожнае сэрца і кожную сям’ю! Няхай Бог благаславіць Вас на ўсе дні Новага Года!
Жадаем благаслаўленых святаў і шчаслівага Новага Года!
Запрашаем на Святочную Iмшу:
24 снежня а 24.00 – Пастэрка.
25 снежня а 15.00.
26 снежня а 15.00.
27 снежня а 18.00.
28 снежня а 9.30 i а 15.00.
Настаяцель касцела Святога Антонія
А. Аляксей Рамановіч з парафіянамі







