Аллелюя! Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

Набліжаюцца Пасхальныя Святы, падчас якіх будзем  перажываць   і святкаваць таямніцу нашага Збаўлення. Будзем нанова ўзаемна дзяліцца радаснай праўдай, што Езус Хрыстус праз сваю смерць і уваскрасенне адчыніў нам брамы Неба. Вялікдзень – гэта свята надзеі, радасці, трыумфу жыцця над смерцю.“Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае.” (Ян 3, 16).   Уваскрасенне Езуса Хрыста дае кожнаму чалавеку надзею на вечнае жыццё  ў небе.   

На надыходзячыя святы жадаю ўсім жыхарам нашага горада і раёна, каб вера ва Уваскрослага Езуса Хрыста была няспыннаю моцаю і святлом на дарогах штодзённага жыцця. Няхай Езус Хрыстус, Які перамог грэх і смерць, прынясе нашым сэрцам духоўную вясну, ажывіць тое, што ў нас памерла
і напоўніць нас супакоем, любоўю і дабром.  Няхай з нашых вуснаў усе навокал пачуюць вокліч радасці і надзеі: “Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Аллелюя!”.   

        Жадаю ўсім благаслаўлёных, поўных радасці і спакою, апрамененых надзеяй свят Уваскрасення Пана!

З найлепшымі пажаданнямі

парафіяне, а. Алексій Рамановіч і а. Стэфан Пупейка

Вялікі Чацвер – 18:00 – Святая Імша

Вялікая Пятніца – 17:30 – Крыжовы Шлях

                                18:00 – Набажэнства Мукі Пана

Вялікая Субота – 19:00 – Святая Імша – Пасхальная Вігілія.

Начное чуванне да 6:00

Велікодная Нядзеля – Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана.

                                     6:00 – Святая Імша

                                    15:00 – Святая Імша

Велікодныя стравы ў нашым касцёле будзем асвячаць у суботу а 9.00, 12.00, 15.00 і ўвечары пасля Святой Імшы а 19.00 гадз.

Онлайн-витрины в Слуцке:

Онлайн-витрины товаров, услуг, вакансий, новостей
от 2 руб.
Сантехнические работы
от 10 руб.
Вывески, таблички… литьё (пластик), аппликация (пленка)
от 10 руб.
Не забудь поделиться этой информацией со своими знакомыми и друзьями.

Онлайн-витрины в Слуцке:

Тёплые и надёжные ОКНА
Спальня «Прага»
2-х комнатная квартира пер. Толстого, 1, 1
Купить дом недорого, Малая Падерь, Слуцкий район

Комментарии

Оставить комментарий