Парафіяне са Старых Дарог і Слуцка, разам з настаяцелем: Дзякуем усім медыкам, якія з міласэрным сэрцам апякуюцца хворымі ў гэтыя нялёгкія часы

Быць лекарам – гэта пакліканне. Пакліканне, каб служыць другім, дапамагаць у цяжкія хвіліны хваробы, лячыць не толькі  медычнымі прэпаратамі, але таксама “лекам” дабрыні і міласэрнасці. Нялёгка сёння быць лекарам. Нялёгка сёння працаваць у медыцыне. Самаахвярная праца медыкаў часта ціхая і незаўважальная.

У нашыя дні, калі пануе эпідэмія каранівірусу, асабліва небяспечна працаваць у шпіталях.  Аднак, нягледзечы на існуючую небяспеку захвэрэць, медычныя работнікі вельмі самааддана і з сэрцам служаць хворым. Лекары, медсёстры і санітаркі, часта забываючыся пра сябе, клапоцяцца пра слабых і церпячых. Так, як Сымон Кірэнеец дапамог Езусу Хрысту несці крыж на Галгофу, так і яны дапамагаюць церпячым несці крыж хваробы.  “Тое, што вы зрабілі аднамуз гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі”,  — кажа Езус у Евангеллі (Мц 25, 40).

Дзякуем усім медыкам, якія з міласэрным сэрцам апякуюцца хворымі ў гэтыя нялёгкія часы. Асабліва дзякуем медычнаму персаналу са шпіталя ў Старых Дарогах, з інфекцыйнага і рэанімацыйнага аддзяленняў, якія дапамагалі падчас хваробы нашага айца Аляксея, настаяцеля касцёлаў  у Слуцку і Старых Дарогах.

Дзякуем за Вашае добрае сэрца, самаахвярную працу, апеку і дапамогу падчас хваробы.

Мы, парафіяне са Старых Дарог і Слуцка, разам з настаяцелем, будзем памятаць пра Вас і Вашыя сем’і ў сваіх малітвах.

Фото из архива: Слуцк Деловой

Оцените статью
Слуцк 24
Добавить комментарий