У філіяле «Аўтобусны парк №2» ААТ «Мінаблаўтатранс» добрая навіна – чатыры новенькія аўтобусы «Нёман» айчыннай вытворчасці папоўнілі аўтапарк. Аўтобусы набыты за сродкі раённага бюджэту.




Ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі ў аўторак уручыў ключы ад аўтобусаў вадзіцелям, якія будуць на іх працаваць.





