Хутка ў Слуцку будуць адкрыты каткі для аматараў актыўнага адпачынку

У выхадныя плануецца адкрыць каткі ў гарадскім парку, паведамілі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Цяпер малы і вялікі каткі рыхтуюць для прыёму наведвальнікаў.

Каткі і пункт пракату будуць працаваць па наступным графіку:

аўторак – пятніца: 14.00 – 20.00,
субота – нядзеля: 12.00 – 20.00.

За гадзіну да закрыцця выдача канькоў спыняецца.
Цана за гадзіну карыстання канькамі ці лыжамі – не больш за 2 рублі 50 капеек. У адміністрацыйным будынку будзе працаваць гардэроб.


Слуцкі край

Оцените статью
Слуцк 24
Добавить комментарий