З 9 па 15 кастрычніка ў Слуцкім раёне праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню маці

З 9 па 15 кастрычніка ў арганізацыях, установах Слуцкага раёна пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню маці.

У раённым ваенкамаце, воінскіх часцях з 9 па 14 кастрычніка будзе арганізаваны прыём маці, чые сыны нясуць службу ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь, ва ўстановах адукацыі пройдзе акцыя «Дзясятка для маёй матулі», раённы камітэт ГА «БРСМ» у сацыяльных сетках правядзе флэшмоб «Мая мама лепш за ўсіх».

11 кастрычніка ў Слуцкім цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі адбудзецца святочнае мерапрыемста «Музычна-віншавальная шкатулка».

13 кастрычніка ў жаночай кансультацыі запланавана аказанне кансультацыйнай дапамогі жанчынам па пытаннях планавання сям’і.

13 кастрычніка ў аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва – канцэртная праграма «Матуліна старонка».

14 кастрычніка ў ДУА «Яслі-сад №9 г. Слуцка» пройдзе віншаванне «Согрей теплом своей души» жанчын-маці, якія выхоўваюць прыёмных дзяцей.

14 кастрычніка гарадскі Дом культуры запросіць жыхароў раёна на святочную канцэртную праграму «Любовью материнской мир прекрасен». Пачатак – у 12.00.

Для жанчын мікрараёна 11 ваеннага гарадка ў ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Слуцка» будзе арганізавана святочная праграма «Цяпло любімых рук».

У гэты дзень Маладзёжны парламент, райкам ГА «БРСМ», ГА «БРПА» і аддзел Дзяржаўтаінспекцыі аддзела ўнутраных спраў Слуцкага райвыканкама правядуць сумесную акцыю «Асцярожна, мамачка!» па прафілактыцы дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей.

Ва установах адукацыі адбудзецца экспрэс-акцыя «SMS для матулі», у Слуцкім цэнтры тэхнічнай і прыкладной творчасці навучэнскай моладзі пройдзе конкурс фотаздымкаў «В лучах материнской любви», Слуцкі цэнтр дзіцячай творчасці запросіць на канцэрт-віншаванне.

Ва ўстановах культуры, адукацыі раёна будуць арганізаваны святочныя мерапрыемствы па асобных планах (падрабязная інфармацыя – на сайтах устаноў).


Слуцкі край

Оцените статью
Слуцк: новости, афиша, объявления, справочник организаций и погода
Добавить комментарий
 
×

🚀 Присоединяйтесь в Telegram!

Будьте в курсе всех новостей города!

Подписаться