Школьнікі Слуцка паўдзельнічалі у інтэрактыўных уроках «Чытаем па-беларуску з velcom»

У красавіку і маі сацыяльная адукацыйная ініцыятыва «Чытаем па-беларуску з velcom» праходзіць ў 25 установах адукацыі Мінскай вобласці. Адным з першых гарадоў, куды прыехала каманда праекта на Міншчыне, стаў горад Слуцк. Незвычайныя ўрокі беларускай мовы і літаратуры тут адбыліся ўжо 19 красавіка.

_DSC0074

У рамках праекта малодшыя школьнікі сярэдніх школ № 8, 10, 13 атрымалі дадатковыя веды па роднай мове ў займальнай форме. Настаўнікам для іх стала беларуская пісьменніца-казачніца Алёна Масла. У гэты дзень дзеці змаглі пазнаёміцца з творчасцю аўтара і пазналі, як размаўляюць героі твораў Алены –беларускія жывёлы і казуркі. Адмысловая праграма ўроку, якая праходзіць у гульнявой форме, дазваляе захапіць дзяцей сур’ёзнай і важнай тэматыкай.

Галоўную мэту праекта –  папулярызацыю беларускай мовы і літаратуры сярод малодшых школьнікаў – з 2015 года рэалізоўвае кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі. На Міншчыне праект рэалізуецца таксама пры падтрымцы Кіравання адукацыі Мінаблвыканкама.

_DSC0055

«Тое, што velcom – вялікая кампанія – стала ініцыятарам такога праекта, які развівае чытанне па-беларуску, і зрабіла гэта маштабна і прафесійна, радуе. Варта адзначыць, сёння ў прынцыпе пашырылася кола зацікаўленых людзей у папулярызацыi роднай мовы і літаратуры: да бібліятэкараў, настаўнікаў, пісьменнікаў далучыліся прадстаўнікі іншых сацыяльных груп і сацыяльна-адказны бізнэс, што дало новыя магчымасці папулярызацыі чытання. Такi ўзаемаабмен цікавы і дарыць новыя эмоцыі, вопыт ўсім удзельнікам і арганізатарам», –  падзялілася ўражаннямі пісьменніца Алена Масла.

Пра нацыянальную культурную спадчыну падчас заняткаў праекта школьнікі разважаюць разам з незвычайнымі настаўнікамі – прызнанымі дзеячамі культуры, спорту, тэатральнага мастацтва Беларусі. Аліна Талай, Дзмітрый Ліхтарович, Міхась Гарбачоў і шматлікія іншыя спартоўцы таксама змаглі правесці займальныя інтэрактыўныя ўрокі па беларускай мове і літаратуры. А Раіса Баравікова, Юрый Жыгамонт,  Алена Масла, Уладзімір Ліпскі і Наталля Бучынская сталі пастаяннымі настаўнікамі праекта.

_DSC0030

Да сапраўднага моманту сацыяльны адукацыйны праект «Чытаем па-беларуску з velcom» перавысіў запланаваную раней колькасць удзельнікаў і больш за 20 000 малодшых школьнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі атрымалі дадатковыя веды па беларускай мове і літаратуры.

 _DSC0005

Оцените статью
Слуцк 24
Добавить комментарий