Моцныя маразы і снег ўплываюць на першасны лад жыцця практычна ўсіх грамадзян. Асабліва няпроста спраўляцца з непагаддзю адзінокім пажылым людзям, якія пражываюць у прыватных дамах, бо прыбіраць двор неабходна кожны раз пасля снегападу. Пенсіянерам, інвалідам і ветэранам спраўляцца самастойна са снежнымі заносамі, вядома ж, цяжка. Дапамагчы пажылым ў барацьбе са стыхіяй вырашылі актывісты БМГАВП і БРСМ Любанскага раёна.

Так, актывісты БМГАВП і БРСМ ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Любань ім. Г.Л.Сечко» прыйшлі на дапамогу ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Клаўдзіі Пракоф’еўне Горбунковай і адзінокай пенсіянерцы Таццяне Пятроўне Кордас. Валанцёры не толькі падмаглі ў расчыстцы снегу, але нанеслі вады і дроў, а таксама падзяліліся добрым настроем.

«Плануецца, што марафон дапамогі працягнецца да таго часу, пакуль у гэтым будзе неабходнасць», — распавяла інспектар групы прапаганды і навучання Любанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Юлія Валер’еўна Казел.




