Услухваючыся ў голас Анёла, які абвяшчае свету радасную вестку аб нараджэнні ў людскім целе Збаўцы, хочам разам адараваць гэтую таямніцу Эмануэля — Бога з намі, укрытага ў чалавеку і ў Эўхарыстычным хлебе.
Няхай глыбокае ўсведамленне блізкасці і клапатлівай апекі Бога над нашым жыццём становіцца для нас усіх крыніцай радасці, супакою і непахіснай надзеі.
У Новым 2017 Годзе, Паважаныя чытачы, няхай спадарожнічае Вам моц Бласлаўлення Навароджанага Божага Сына.
Са святочным віншаваннем А. Аляксей Рамановіч настаяцель і прыхажане парафіі св. Антонія.
Запрашаем да супольнай малітвы:
24.12.16 г. — у 24.00
25.12.16 г. — у 15.00
26.12.16 г. — у 18.00
1.01.17 г. -у 24.00




