Як паведамілі ў Слуцкай раённай арганізацыі Таварыства выратавання на водах, 22 чэрвеня падчас купання на рацэ Случ у раёне вёскі Малая Падзер каля 18.00 загінуў мужчына 1970 года нараджэння. Абставіны гібелі высвятляюцца.
Выконвайце правілы бяспекі на вадзе. Будзьце ўважлівымі на вадаёмах – не лезьце ў ваду ў нецвярозым стане.






