З надзеяй i радасцю рыхтуемся да Святаў Божага Нараджэння i Новага Года, якiя будзем адзначаць праз некалькi дзен. Гэтыя святы заўседы звязаныя з новымi планамi, марамi, чаканнем чагосцi лепшага, цудоўнага ў нашым жыццi. Таму ў гэтыя прадсвяточныя днi хачу пажадаць Вам:
Няхай Народжанае Божае Дзiця спашле Вам моц ласк, благаславiць Вашае служэнне i працу, а сем’i адорыць любоўю i супакоем! Няхай надыходзячы Новы Год адчынiць новыя перспектывы, прынясе дасягненнi i спаўненне надзеi!
Жадаю Вам радасных святаў Божага Нараджэння i шчаслiвага Новага Года!
Запрашаем на Святую Iмшу:
24 снежня – 24.00
25 снежня – 15.00
26 снежня – 15.00
27 снежня – 09.30, 15.00
Настаяцель касцела
Святога Антонiя а. Аляксей i парафiяне








Комментарии