Свята Уваскрасення Езуса Хрыста альбо Вялікдзень — гэта вялікі дзень перамогі Жыцця над смерцю, Любові над нянавісцю, Ласкі над грахом, Святла над цемрай!
Езус перамог смерць! Ён жыве і прагне адарыць кожнага з нас вечным жыццём!
Дарагія жыхары нашага горада і раёна, няхай Уваскрослы Хрыстос дапамагае Вам кожны дзень перамагаць цяжкасці, няхай яго ласка падтрымлівае Вас у выпрабаваннях, а Яго любоў і міласэрнасць напаўняе Вашыя сэрцы! Жадаем радасных і благаслаўлёных святаў!
Парафіяне і а. Алексій Рамановіч,
з найлепшымі пажаданнямі
Расклад набажэнстваў у касцёле св. Антонія на Пасхальны Трыдуум
- Вялікі чацвер
18.00 — Святая Імша
- Вялікая пятніца
17.30 — Крыжовы шлях
18.00 — Набажэнства Мукі Пана - Вялікая субота
19.00 — Святая Імша — Пасхальная вігілія.
Начное чуванне да 6.00 - Велікодная нядзеля — Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана.
6.00 — Святая Імша
15.00 — Святая Імша
Велікодныя стравы ў нашым касцёле будзем асвячаць у суботу, а 9.00, 12.00, 15.00 і ўвечары пасля Святой Імшы, а 19.00.






