«Калі ж мы памерлі з Хрыстом, то верым, што і жыць будзем з Ім, ведаючы, што Хрыстус, які ўстаў з мёртвых, ужо не памірае, смерць ужо не мае над Ім улады.
Рым 6, 8-9
Урачыстасць Уваскрасення Пана — гэта свята перамогі Езуса Хрыста над грахом і смерцю. Езус Уваскрос! Ен жыве і будзе жыць ва ўсе вякі! Гэта праўда, якая аб’яўляе Усемагутнасць Бога, Які адзіны з’яўляецца Панам і Валадаром жыцця і смерці. «Бо так палюбіў Бог свет, что аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае. » (Ян 3, 16).
Крыж Хрыста — гэта знак любові Бога да чалавека. Пусты гроб — гэта знак перамогі Езуса Хрыста над смерцю. Калі мы дазволім дзейнічаць Усемагутнаму Богу ў нашым жыцці, калі адкрыем дзверы нашых сэрц Уваскросламу Хрысту, то і ў нашым жыцці настане цуд уваскрасення, цуд перамены нашых сэрц — паўстанне са смерці ў граху да жыцця ў Божай ласцы.
Дарагія жыхары нашага горада і раёна, жадаем Вам, каб кожны 3 Вас перажыў цуд уваскрасення і сустрэў на сваёй дарозе жыцця Жывога Хрыста, Які адзіны можа напоўніць Вашыя сэрцы сапраўдным супакоем і радасцю!
Няхай любоў Хрыста кожны дзень перамагае,
Няхай святло Хрыста жыццё асвячае,
Няхай полымя надзеі ніколі не згасае,
А сэрца бязмежна Богу давярае!
З найлепшымі пажаданнямі настаяцель парафіі св. Антонія a. Рамановіч і парафіяне
Расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум:
Вялікі Чацвер — 18:00 — Святая Імша
Вялікая Пятніца — 17:30 — Крыжовы Шлях
18:00 — Набажэнства Мукі Пана
Вялікая Субота — 19:00 — Святая Імша — Пасхальная Вігілія.
Начное чуванне да 6:00
Велікодная Нядзеля — Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана.
6:00 — Святая Імша
15:00 — Святая Імша
Велікодныя стравы ў нашым касцёле будзем асвячаць у суботу a 9:00, 12:00, 15:00 і ўвечары пасля Святой Імшы а 19:00 гадз.






