Святочнае віншаванне з Пасхай ад настаяцеля касцёла св. Антонія, А. Аляксея Рамановіча

У Святы Трыдуум Пасхальны Бог аб’яўляе нам веліч сваёй любові да чалавека, бачным і адчувальным выразам якой з’яўляецца Мука і Крыж Уцелаўлёнага Сына Божага. Пасхальная Раніца ізноў паказвае нам бясконцую моц і сілу Бога, а таксама Яго ўладу над усялякім злом і смерцю, смуткам, роспаччу і пачуццём бязсэнсу.

Няхай святкаванне найвялікшых Таямніцаў хрысціянства будзе для нас крыніцай сапраўднай радасці, перамагаючай усялякі смутак, як радасць вучняў сустрэўшых Змёртвыхпаўсталага Хрыста.

Няхай Крыж Езуса і Яго паслухмянасць волі Айца, будуць крыніцай сіл у найцяжэйшых хвілінах нашага жыцця. Надзея павяваючая з пустога гробу няхай узмацняе нашу веру ў тое, што Бог не стаміўся чалавекам, а таму дабро і любоў усё яшчэ маюць сэнс. А дар Езуса, якім з’яўляецца супакой, няхай узмоцніць нас у даванні сведчання сапраўднага хрысціяніна.


Са святочным віншаваннем: А. Аляксей Рамановіч настаяцель Касцёла св. Антонія і Парафіяне 

З усяго сэрца запрашаем да супольнага святкавання:

Вялікі чацвер (29.03) 18.00 — Св. Імша — Памятка Апошняй вячэры

Вялікая пятніца (30.03) 17.30 — Літургія Вялікай Пятніцы

Вялікая субота (31.03)

9.00, 13.00 і пасля св. Імшы Асвячэнне вялікоднай ежы

18.00 — Св. Імша 20.00 — Начное чуванне

Вялікдзень (1.04)

Вялікодны панядзелак (2.04) 18.00 Св. Імша

Оцените статью
Слуцк: новости, афиша, объявления, справочник организаций и погода
Добавить комментарий
 
×

🚀 Присоединяйтесь в Telegram!

Будьте в курсе всех новостей города!

Подписаться