Цудоўны праект ад Наталлі Бартошык. У Гарадзішчы ствараюць музей вёскі

У будынку былой Гарадзішчанскай школы кіпіць работа. Тут ужо падрыхтаваны некалькі экспазіцый, якія ў хуткім часе прадставяць для першых наведвальнікаў.

Нагадаю, што стварэнне музея – ідэя Яўгеніі Васільеўны Сыцько, якая была старастай вёскі, вельмі любіла родную старонку і многа зрабіла для яе працвітання (гл. «Слуцкі край» за 3 жніўня 2017 года). Пачалі стварэнне першых экспазіцый у ліпені 2017 года. Сабрана мноства матэрыялаў: фотаздымкаў, дакументаў, рукапісных гісторый гарадзішчанскіх сямей і іншае.
Праект па стварэнні музея пасля прадстаўлення бізнэс-плана атрымаў грант фонду падтрымкі мясцовых ініцыятыў, які працуе ў тым ліку ў Беларусі, расказвае Наталля Пятроўна Бартошык, кіраўнік праекта. Частка выдзеленых сродкаў пайшла на закупку спецыяльнай мэблі, устаноўку сігналізацыі ў памяшканні. Тры экспазіцыі ўжо падрыхтаваны пры актыўным удзеле Алега Генрыхавіча Шапеля, яны прысвечаны ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, воінам-афганцам, маці-гераіням і вучоным – выпускнікам Гарадзішчанскай школы. Цяпер вядзецца работа па афармленні выставачных матэрыялаў па гісторыі вёскі, Гарадзішчанскай школы, абсталёўваецца этнаграфічны пакой, набываюць мэблю для канферэнц-залы (прадугледжана правядзенне выхаваўчых мерапрыемстваў на базе музея).
Распрацаваны і школьны праект па патрыятычным выхаванні сродкамі краязнаўства. І пасля адкрыцця першых экспазіцый вучні Бокшыцкай сярэдняй школы таксама далучацца да далейшай работы над экспазіцыямі музея, іх зместавай часткі. Наталля Пятроўна адзначае самых актыўных сваіх памочнікаў з ліку вучняў на першым этапе праекта. Гэта Арцём і Уладзіслаў Едзенюкі, Ягор Лагуцін. Значную работу ажыццяўляе настаўніца Бокшыцкай сярэдняй школы Валянціна Станіславаўна Дзяшчэня, якая мае вопыт у арганізацыі музейнай справы, стараста вёскі Галіна Вадзімаўна Грак, на яе плечы кладзецца многа гаспадарчай работы. Падзяка таксама Уладзіміру Пятровічу Булгаку за дапамогу, інжынеру Віктару Жоглу і работнікам Слуцкага аддзела Дэпартамента аховы, якія якасна ўстанавілі сігналізацыю. Да работы актыўна падключыліся таксама Пётр Сяргеевіч Бартошык, яго сястра Ганна Сяргееўна Гурыновіч і брат Сяргей Сяргеевіч.
Першыя экспазіцыі, плануецца, будуць адкрыты ў канцы студзеня, гаворыць Наталля Пятроўна, трэба, каб іх абавязкова ўбачылі самыя старэйшыя жыхары Гарадзішча. Стварэнне музея вёскі – агульная, вельмі каштоўная справа для выхавання і дзяцей, і дарослых.

Ірына ВЕЧАР

Выгодные предложения:

Компьютерный подбор автоэмалей
Механизированная штукатурка
от 4.5 руб.
Требуется главный бухгалтер
Не забудь поделиться этой информацией со своими знакомыми и друзьями.

Выгодные предложения:

Рено сценик
Продажа дома в пригороде Слуцка, д. Брановичи
Ниссан микро
Ситроен

Комментарии

Оставить комментарий