5 студзеня, каля 18.00 на пешаходным пераходзе па вуліцы Трайчанская аўтамабіль «Сітраен Ксанція» збіў маладую жанчыну, паведамляе Слуцкі край. На аўтамабілі быў усталяваны плафон пасажырскага перавозчыка.
Пацярпелая 1996 г.н. была дастаўлена ў слуцкую ЦРБ.
Як удакладнілі ў ДАІ, вадзіцель 1990 г.н. знаходзіўся ў цвярозым стане.





