Пад пакровам бэтлеемскай ночы здарылася адна з найвялікшых таямніцаў нашай веры. Той, які з’яўляецца Панам над панамі і Каралём над каралямі, прыйшоў на свет нясучы ўсім людзям спакой і радасць. Няхай таксама і на Вас, Паважаныя чытачы, сплывуць розныя ласкі ад Божага Дзіцяці. Няхай Хрыстос нараджаецца ў Вашых сэрцах, а Яго міласць няхай Вас перамяняе у напаўняе спакоем.
Народжаны Езус няхай будзе для Вас вытрымкаю ў цяжкасцях, моцаю ў кожны дзень і надзеяй у кожную гадзіну.
Жадаем вясёлых і перапоўненых любоўю Бога святаў, а таксама шчаслівага 2018 года.
Са святочным віншаваннем: А. Аляксей Рамановіч настаяцель і прыхажане парафіі св. Антонія.
Запрашаем да супольнай малітвы:
24.12.17 — у 24.00
25.12.17 — у 15.00
01.01.18 — у 15.00






