Вітаюцца крэатыўнасць і арыгінальнасць. 14 кастрычніка Капыль запрашае на свята бульбы

У рамках мерапрыемства будуць прадстаўлены маляўнічыя і цікавыя падворкі ад гаспадарак раёна. Дарэчы, на кожным з іх ганаровае месца зойме скульптура з бульбы, крэатыўнасць і арыгінальнасць якой таксама ацэняць удзельнікі свята, паведамляе kopyl.by.

Жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у вясёлых конкурсах і прадэгуставаць стравы з бульбы. Акрамя гэтага, гасцей свята чакаюць тэматычныя пляцоўкі і канцэртная праграма, выставы вырабаў, малюнкаў, фота і іншых творчых работ на азначаную тэму.

Плошча Леніна. Пачатак 14 кастрычніка ў 12 гадзін. Запрашаем усіх на свята!

Оцените статью
Слуцк: новости, афиша, объявления, справочник организаций и погода
Добавить комментарий
 
×

🚀 Присоединяйтесь в Telegram!

Будьте в курсе всех новостей города!

Подписаться