У Слуцку прайшоў першы ў гэтым годзе раённы восеньскі кірмаш

16 верасня ў Слуцку прайшоў першы ў гэтым годзе раённы восеньскі кірмаш. Надвор’е спрыяла добраму настрою гараджан, гандаль ішоў даволі бойка.

Гандлёвыя і перапрацоўчыя прадпрыемствы раёна, фізічныя асобы прапаноўвалі шырокі асартымент сельскагаспадарчай прадукцыі, таксама можна было купіць мяса (5,5 – 5,8 рубля за кілаграм), рыбу  перапрацаваную (2,35 – 6,35 рубля за кілаграм) і сажалкавую (3,68 і 4,28 рубля за кілаграм), мясныя паўфабрыкаты, хлебабулачныя вырабы, малочныя прадукты і іншае. Хтосьці прыцэньваўся, а некаторыя пачалі ўжо назапашваць на зіму бульбу (30 – 40 капеек за кілаграм), капусту (35 – 50 капеек), моркву (50 – 60 капеек). Буракі каштавалі ад 30 да 60 капеек за кілаграм, цыбуля – ад 60 капеек да рубля. Найбольш набывалі сельскагаспадарчую прадукцыю. Каля гандлёвай кропкі магазіна №58 КУП «Слуцкгандаль» паток пакупнікоў не спыняўся. Прыгожыя чырванабокія яблыкі, памідоры, яйкі – цана прываблівала.

Брусніцы, ажыны, ігрушы, нават маліна – садавіны і ягад хапала. Цікавіліся пакупнікі і беларускімі  кавунамі, салодкую ягаду прывезлі са Століна. Прапаноўвалі таксама саджанцы садовых і дэкаратыўных дрэў і кустоў. Адным словам, ёсць што спажываць і назапасіць. Восеньскія кірмашы працягваюцца.

Ірына ВЕЧАР.

Слуцкі Край

Приглашаем за покупками

Уважаемые жители и гости района!
14, 21, 28 октября, 4 ноября пройдут районные осенние ярмарки на площадке у районной центральной библиотеки по адресу: ул. Копыльская, 2а. 23 сентября ярмарка пройдет по адресу: ул. Ленина, 100.

30 сентября – региональная ярмарка.

Начало – в 8.00.

Оцените статью
Слуцк: новости, афиша, объявления, справочник организаций и погода
Добавить комментарий
 
×

🚀 Присоединяйтесь в Telegram!

Будьте в курсе всех новостей города!

Подписаться