13 ліпеня ў гасцях праграмы «Не сорамна запытацца» на TUT.BY быў ураджэнец Салігорска, чалавек, які толькі 11 ліпеня вярнуўся ў Беларусь з жорсткай і суровай Поўначы.

На Ямале Павел 5 год працаваў начальнікам участка цеплазабеспячэння, жыў у самым крайнім сяле. Яго адвечна мёрзлые фотаздымкі вельмі пільнаваліся тысячамі карыстальнікаў сацыяльных сетак.
– Як вам у Беларусі пасля вяртання?
Вельмі файна. Любы населены пункт Беларусі пасля гэтых цяжкадаступных тэрыторый выглядае вельмі цывілізавана і прывабна.
– Як ты апынуўся ўвогуле на Ямале? Што цябе туды выштурхнула?
Справа ў тым, что ў дзяцінстве я бачыў некую перадачу, дзе паказвалі тундру, як яна цвіце. З таго часу ў мяне быў такі сантымент: я вельмі жадаў пабачыць гэта на свае вочы. Я пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай, і аказалася, што яе маці працуе на Поўначы. Напалову жартам, напалову сур’ёзна я сказаў: ці не з’ездзіць нам туды? Як раз праз паўгода ў меня скончыўся кантракт на працы, і ўжо гэта пытанне было пастаўлена сур’ёзна. Яе маці падшукала нам працу. Так я паехаў туды увогуле не маючы нічога канкрэтнага. Я проста жадаў пабачыць, што там адбываецца. Проста прайшоў па арганізацыям з пытаннем: «ці патрэбен ім больш — менш кваліфікаваны спецыяліст?»
– З якой адукацыяй ты ехаў на Ямалу?
Інжынер-электрык. Але ўсе мае дакументы мне не спатрэбіліся. Начальнік толькі спытаў: «п’еш?» Я адказаў: «Не». І мяне адправілі ў аддзел кадраў. Я так абрадаваўся, што мяне бяруць у першай жа арганізацыі, што нават запамятаваў спытаць, кім я буду працаваць. Аказалася, што я буду начальнікам участка цеплазабеспячэння. Я трохі разгубіўся, бо я просты электрык. Але я справіўся.
– Так як цвіце тундра?
Я не ведаю, як можна гэта апісаць. Калі бачыш гэта ўзімку, здаецца, што нічога жывога там няма. Але на самой справе гэта не так: тундра жыве насычаным жыццём. Кветкі распускаюцца вельмі хутка: два тыдні таму назад ляжаў снег, а ўжо сення ўсё ў кветках.
–Колькі на Ямале цягнецца лета?
Ацяпляльны сезон спыняецца толькі на месяц. За гэты час тэмпература можа дасцігаць 30 градусаў.
– Чаму ты з’ехаў?
Дзеці. З імі там вельмі складана. У сяле, дзе я жыў, трошкі адсталая медыцына. Калі нешта сур’ёзнае здараецца, цябе транспартуюць на верталёце, але незаўсёды добрае надвор’е. Дзецям, наогул, няма чаго там рабіць. Таксама там цяжка забяспечыць дзяцей паўнавартаснымі прадуктамі, бо ёсць праблемы з дастаўкай.
– Якія самыя смачныя мясцовыя стравы ты еў?
Я раней практычна не еў рыбу. На Ямале я пачаў есці рыбу ў любым выглядзе, бо гэта адзін з асноўных прадуктаў. Асаблівым далікатэсам лічыцца сырая рыба.
– Беларусы кожны год спадзяваюцца выехаць на мора, каб нагрэцца і аздаравіцца на год уперад. А як аздараўліваюцца мясцовыя жыхары?
Там няма вялікай неабходнасці ехаць на мора, бо сяло знаходзіцца ў непасрэднай блізасці з залівам Карскага мора. У мясцовых жыхароў найбольш папулярнае месца адпачынку – поўдзень Расіі.
– Як цябе прынялі ў калектыве?
Калектыў быў даволі нармалёвы, і ў мяне не было ніякай цяжкасці, каб уліцца ў калектыў. У першы час мне дапамагалі, таксама я сам чытаў літаратуру па тэме.
– Што самае смешнае здаралася на працы?
У мяне ёсць знаёмы, якому на той час было 52 гады, і ён упершыню трапіў у горад Саліхард. У яго было шмат пытанняў па самым простым рэчам: як перайсці дарогу, дзе зайсці ў прыбіральню… Ён гэта ўсё расказваў з вялікімі вачыма, на жаль, я гэта не засняў. Яшчэ ён распавядаў, што не разумее, як можна жыць у гэтых каменных вялізных дамах і што там занадта шмат людзей. І гэта пры тым, што там жыве каля 50 тысяч жыхароў.
– Ці патрэбна было браць з сабой нейкія прадукты?
Амаль што не, бо ў крамах было шмат прадуктаў, нават і беларускіх. Выдатна, што калі пакупалі згушчонку, быў выбар паміж расійскай і нашай, з Рагачова, людзі бралі нашу. Так што беларускія прадукты там ёсць, і яны ў пашане.
– Ці вялікая розніца ў цэнах, калі параўноўваць з коштам у Беларусі?
Даражэй. Прадукты, акрамя аленіны і рыбы, каштуюць значна больш.
– Ці сустракаліся табе беларусы?
Сустракаліся і вельмі часта. Адна з крам у сяле належыць беларусам. Там працуюць беларусы. І вельмі зручна на крайняй Поўначы мець сваіх людзей. Бо калі прывозяць прадукты, там выстраіваюцца вялізныя чэргі (людзі стаяць па тры–чатыры гадзіны), а ты можаш проста патэлефанаваць і папрасіць адкласці табе нейкія рэчы. Я на Ямале сустрэў нават чалавека, з якім хадзіў у школу. Ен быў з Салігорска, літаральна жыў на суседняй вуліцы. Мы з ім размаўлялі каля паўгода, і толькі потым зразумелі, што мы землякі.
– Колькі быў адпачынак?
Трошкі больш за 2 месяцы. Як толькі адпачынак – я адразу ехаў у Беларусь.
– Колькі часу займае дарога ад Ямалы да Салігорска?
Гэта залежыць ад пэўных абставін. Мой «антырэкорд» – 8 дзён. А калі ўсё добра, то можна дабрацца і за 2 дні.
–Дзе ты вырашыў жыць далей: у родным Салігорску ці ў вялікім Мінску?
Ну, Мінск мяне ніколі асабліва не прывабліваў у пытанні жыцця, і Салігорск па заробкам, я лічу, што не на шмат горшы за Мінск. Таму адназначна Салігорск.
– Ці не збіраешся ты раптам паехаць яшчэ вандраваць або на працу, але ўжо ў Еўропу, напрыклад?
Я б хіба лепш на Аляску з’ездзіў на працу. Хіба мне гэта будзе больш цікавей.
–Зразумела. Дзякуй, што прыйшоў да нас!





