1-2 июня 2017 года на базе отдыха «Дружба» состоялся XXI областной конкурс профессионального мастерства среди операторов связи и почтальонов по доставке почтовых отправлений и печатных средств массовой информации. По результатам всех конкурсных заданий 3-е место среди почтальонов занял работник отделения почтовой связи №9 Слуцкого районного узла почтовой связи Алексей Сергеевич Горбацевич.

Паштальён аддзялення паштовай сувязі №9 Слуцкага раённага вузла паштовай сувязі Мінскага філіяла РУП «Белпошта» Аляксей Гарбацэвіч (на здымку) заняў III месца на ХХI абласным конкурсе прафесійнага майстэрства аператараў сувязі і паштальёнаў па дастаўцы паштовых адпраўленняў і друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, які адбыўся ў пачатку чэрвеня. Случчыну прадстаўляла таксама аператар cувязі Ірына Бранавіцкая.
Аляксей працуе паштальёнам не так даўно, вельмі хутка засвоіў неабходныя веды і навыкі і ўжо заслужыў не адну пісьмовую падзяку на свой адрас ад кліентаў. Адказны, камунікабельны, працавіты малады чалавек. Так характарызуе яго начальнік Слуцкага раённага вузла паштовай сувязі Іна Пятроўна Цяцерская.
– Мая бабуля была паштальёнам некалькі дзясяткаў гадоў, цяпер у нашым аддзяленні працуе мая каханая. Вось і я вырашыў паспытаць гэтага хлеба, – усміхаецца Аляксей. – Аб’ём работы, скажу прама, немалы: разнесці газеты, карэспандэнцыю, прапанаваць дадатковыя паслугі «Белпошты». Мне падабаецца, што я дапамагаю людзям. З маімі кліентамі-пенсіянерамі абавязкова размаўляю, абмяркоўваю розныя тэмы, якія іх хвалююць, падтрымаю, калі трэба, параю, якімі паслугамі «Белпошты» лепш скарыстацца. Дарэчы, на конкурсе падчас выканання практычнай часткі задання мне ўдалося пераканаць мінчан, што ім неабходна выпісаць газету «Слуцкі край».
Пазітыўны паштальён Аляксей лічыць важным кожнаму кліенту ўдзяліць увагу. Ён задаволены сваёй работай.
У верасні ў складзе каманды Мінскай вобласці Аляксей выступіць на рэспубліканскім этапе конкурсу прафесійнага майстэрства. Поспехаў!
Ірына ВЕЧАР






