Таяміца Збаўлення, здзейсненая Езусам Хрыстом, ахоплiвае ўвесь сусвет i датычыць кожнага чалавека. Святочнае віншаванне з Пасхай ад настаяцеля касцёла св.Антонія, а. Алексія Рамановіча

Астатнія дні Вялікага Посту набліжаюць нас да самага вялікага хрысціянскага свята — Пacxi, Уваскрасення Езуса Хрыста. Неўзабаве трыумфальна прагучыць радаснае Альлелюя, якое ўзгадае нам аб тым, што смерць пераможана i Валадарства Нябеснае адкрыта. Уваскрослы Хрыстос — гэта пачатак i абяцанне ўваскрасення ўcix людзей. Таяміца Збаўлення, здзейсненая Езусам Хрыстом, ахоплiвае ўвесь сусвет i датычыць кожнага чалавека. Патрэбны толькі наш адказ, давярэнне сябе Таму, хто aддаў за нас свае жыццё.

3 нагоды гэтага вялікага свята жадаю ўсім жыхарам горада i раёна глыбокага перажывання таямніцы нашага адкуплення, радасці сустрэчы з Ўваскросшым Панам i нaдзei на вечную радасць у Божым Валадарстве!

скан Пасха 1

Жадаю благаслаўлёных i радасных святаў!

Запрашаем на Святую Імшу:

24.03 — Вялікі Чацвер — а 18.00

 25.03 — Вялікая Пятніца — а 18.00

 26.03 — Вялікая Субота — а 20.00

 27.03 — Вялікдзень — а 06.00 i 15.00

 Пасвячэнне вялікодных страваў а 8.00, 13.00, 15.00 i пасля св. Iмшы а 20.00.

Настаяцель касцёла св.Антонія    

а. Алексій Рамановіч

Оцените статью
Слуцк 24
Добавить комментарий