Сустрэча з дырэктарам Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча

30 верасня прайшла сустрэча кіраўніка аддзела адукацыі і катэхізацыі протаіярэя Георгія Пятроўскага і дырэктара Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча Мяцельскага Сяргея Віктаравіча. На сустрэчы вялася размова пра падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж вучылішчам і Слуцкай епархіяй. 

Пазней да размовы далучыўся намеснік па выхаваўчай частцы Булгак Агатолій Грыгоравіч.

Айцец Георгій казаў, што ёсць два шляхі, два метады выхавання. Першы метад – барацьба з адмоўнымі якасцямі, рысамі характара, а другі метад: выхавання станоўчых рыс характара, здаровага погляду на жыццё.

«Дзіцячая душа як сасуд. Такі пусты сасуд. І перад намі стаіць задача: як мага хутчэй гэты сасуд напоўніць любоўю, дабром, цярпеннем, смірэннем, патрыятызмам і другімі дабрадзецелямі. Калі мы не будзем працаваць у гэтым накірунку, то даволі хутка сасуд напоўніцца брудам, распустай, рознымі страсцямі. Дзяцей трэба выхоўваць на станоўчых прыкладах. А хрысціянства – гэта адзін суцэльны станоўчы прыклад. Мы павінны як мага больш казаць пра любоў. Бог – гэта любоў, Бог – гэта крыніца любві. І калі гэту крыніцу перакрыць, чалавек з цягам часу заблытаецца ў паняццях. І самую нізкую страсць можа ўспрымаць як любоў. Чалавек проста можа развучыцца любіць. І трэба сказаць, што ўсе нашы праблемы, з якімі сутыкнулася наша грамадства, ад таго, што бацькі, прабачце за прамату, не ўмеюць любіць дзяцей духоўнай любоўю. Любіць так, як вучыў любіць Хрыстос. Усе ідзе з сям’і, а потым спрацоўвае прынцып «даміно». Яго не любілі – і ён не умее любіць і гэтак далей. Жывёлы таксама любяць сваіх дзетак, але не трэба блытаць любоў мацярынскую з любоўю духоўнай. Гэта зусім розныя рэчы. Наша задача: напаўняць сасуд дзіцячай душы любоўю. Дзеці павінны адчуць простую ісціну: адчуць, што іх любяць».

На сустрэчы абмяркоўваўся праект Праграмы супрацоўніцтва. Таксама гаварылася пра тое, што на выснове праграмы трэба выпрацаваць канкрэтны план мерапрыемстваў.

Источник: barok.cerkov.ru

Агроусадьба “Слуцкий страус” Реклама
3
Кафе. Гостиница. Беседки. Баня. Детская площадка. Живописное место рядом с городом.
8-033-639-12-45 - 8-029-651-23-40
УНП: 690236798
“Своя швея”: Реклама
m_0f7926fd04978cce74bed346b3ea2a01
Пошив и ремонт всех типов одежды; Шторы, постельное белье; Шубы, дубленки, кожа, мех, замш; Пошив тематических костюмов для утренников, карнавалов, праздников; Пошив одежды и аксессуаров для собак.
2-51-20 - 8-029-105-35-95
УНП: 691978816
Не забудь поделиться этой информацией со своими знакомыми и друзьями.

Комментарии

Оставить комментарий