У ААТ «Слуцкі цукроварафінадны камбінат» пачалі перапрацоўку цукровых буракоў новага ўраджаю

– Пасяўныя плошчы сыравіннай зоны нашага прадпрыемства займаюць больш за 32 000 гектараў. Сёлета, улічваючы ўмовы надвор’я, мы плануем нарыхтаваць каля 1 400 000 тон цукровых буракоў, – адзначыў старшыня назіральнага савета ААТ «Слуцкі цукроварафінадны камбінат» Осіп Іосіфавіч Дапіра. – Прадпрыемствам ужо перапрацавана больш за 110 000 тон буракоў. Так што сутачнага дэфіцыту сыравіны не адчуваем.

Нарыхтоўка ідзе ў звычайным рэжыме. Станоўча вырашылі пытанні з перавозкай сыравіны, заключаны дамовы з прыватнымі прадпрымальнікамі. Да 10 верасня прадпрыемствам была ўстаноўлена надбаўка 20% за раннюю здачу буракоў, з 10 па 20 верасня – 15%, таму сельгасвытворцы зацікаўлены ў максімальна кароткія тэрміны даставіць нам салодкія караняплоды.
Пачатак работы камбіната ў новым сезоне прайшоў у штатным рэжыме. На працягу двух сутак мы паступова нарошчвалі магутнасць. І 9 верасня быў устаноўлены абсалютны рэкорд прадукцыйнасці з пачатку існавання камбіната: за суткі мы перапрацавалі 12 000 тон цукровых буракоў. Безумоўна, на працягу ўсяго сезона мы такую прадукцыйнасць утрымаць не зможам, але, думаю, 11 000 тон за суткі мы будзем перапрацоўваць пры спрыяльных умовах.
На 10 верасня камбінатам нарыхтавана 101 000 тон цукровых буракоў, з іх выраблена 9 600 тон цукру ў гатовым выглядзе і 4 775 тон сіропу на захоўванне, у суме гэта больш за 12 тысяч тон цукру.
Цукрыстасць буракоў у гэтым сезоне ў межах 16,5 – 17%, гэта на 1% вышэй, чым у мінулым годзе. Усе паказчыкі самыя аптымальныя для работы цукроварафінаднага камбіната.
Спадзяёмся, надвор’е будзе спрыяльным. Самае нежаданае для нас – раннія замаразкі, падмарожаныя буракі патрабуюць тэрміновай перапрацоўкі.
Наша прадпрыемства цалкам укамплектавана кадрамі. Захаваны наш калектыў: спецыялісты, рабочыя.
Нямала было зроблена і для таго, каб камбінат больш эфектыўна працаваў. Праведзена мадэрнізацыя, накіраваная на зніжэнне расходаў, звязаных з перапрацоўкай цукровых буракоў. Нават на сённяшні дзень мы бачым, што ўдзельны расход паліва (хоць ён і так самы нізкі сярод цукровых прадпрыемстваў у краінах СНД) на тону вырабленага цукру стаў меншым у параўнанні з 2017 годам. Нездарма ААТ «Слуцкі цукроварафінадны камбінат» ужо чатыры гады запар прызнаецца лепшым у ЕўрАзЭС па ўсіх паказчыках.
Ірына МАЛЯЎКА/s-k.by
Не забудь поделиться этой информацией со своими знакомыми и друзьями.

Комментарии

Оставить комментарий

 
#Радио1958#Солигорск