IV ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ

Дзеі Апосталаў 4, 8-12;

Першы ліст св. Яна 3, 1-2;

 

Евангелле паводле святога Яна

10, 11-18

 

Я — добры пастыр. Добры пастыр аддае жыццё сваё за авечак.

Найміт і не пастыр, якому не належаць авечкі, калі бачыць, што прыходзіць

воўк, кідае авечак і ўцякае, а воўк хапае і разганяе іх. Уцякае, бо ён найміт і не

клапоціцца пра авечак. Я — добры пастыр і ведаю сваіх, а Мае ведаюць Мяне,

як Мяне ведае Айцец і Я ведаю Айца. Я жыццё сваё аддаю за авечак. Ёсць у

Мяне і іншыя авечкі, якія не з гэтага двара. І гэтых Мне трэба прывесці, і яны

будуць слухаць голас Мой, і будзе адзін статак і адзін пастыр. За тое любіць

Мяне Айцец, што Я аддаю жыццё сваё, каб узяць яго зноў. Ніхто не адбірае

яго ў Мяне, але Я сам аддаю яго. Я маю ўладу яго аддаць і маю ўладу зноў

узяць яго. Такую запаведзь Я атрымаў ад Айца Майго».

 

            Добра вядомаю з’яўляеццаПостаць Езуса, Добрага Пастыра. Той, які апякуецца авечкамі, вядзе іх на лугі, забяспечвае пажыўленне і аберагае ад небяспекі. І хоць можа для нас – людзей тэхнікі, гарадоў гэты вобраз не такі і блізкі, то не змяняе гэта постаці рэчы, што Хрыстос з’яўляецца пастырам для кожнага. Сапраўды вядзе праз жыццё, сапраўды клапоціцца, аберагае. Аддаў сваё жыццё для нашага адкуплення. І далей праз змёртвыхпаўстанне і спасланне Духа Святога застаецца з намі ў Касцёле праз сакрамэнты.

Адыходзячы да Айца, Езус заставіў патрэбныя сродкі, клапоцячыся аб нашым збаўленні, аб нашай еднасці з Ім. Таму сярод сакрамэнтаў якія ўсталяваў Добры Пастыр ёсць святарства. І праз стагодзі кліча ўсё новых і новых святароў, каб наслядоўвалі Яго паслугу і працягвалі з любоўю клапаціцца аб сваіх верных. Гэта вялікае благаслаўленне, але і адказнасць, каб прысвяціць сваё жыццё Богу і іншых весці да Яго. Таму кожны святар патрабуе з боку верных якім паслугоўвае дапамогі, зразумення і малітвы. Бо як піша святы Павел у пасланні да габрэяў: “Кожны першасвятар, якога выбіраюць з людзей, прызначаны для людзей…” (Гбр 5,1).

У Евангеллі Пан Езус кажа таксама аб наймітах, якім не належаць авечкі. Яны калі бачаць небяспеку, калі бачаць, што прыходзіць воўк, кідаюць авечак і уцякаюць, “а воўк хапае і разганяе іх”. Таму мы, як хрысціяне, павінныя агарнуць нашай малітвай усіх тых, хто апякуецца аўчарняй. Бо лёгка ставіць вымаганні, жадаць каб святар быў добрым, адказным, на першы наш заклік,…, але ці я малюся аб такіх?

Усе ведаюць  фільм “Цітанік” – гісторыю трагічнай катастрофы. Але мала знанаю засталася гісторыя трох святароў Томаса, Іосіфа і Юозаса, якія былі на гэтым караблі. Яны дапамагалі ратаўнікам пры размяшчэнню людзей у ратаўнічыя лодкі, а калі ім некалькі разоў прапанавана заняць мейсца ў іх – адмовілі. Засталіся на караблі які хутка ійшоў на дно, падтрымліваючы, молячыся, адпушчаючы грахі і паміраючы з людзьмі. Сведкі, распавядаюць, што адплываючы ў адной з апошніх ратаўнічых лодзяў не чулі крыкаў і панікі, а толькі ціхую малітву.

Паслуга і прыклад гэтых святароў, няхай узмацняюць нашыя імкненні да дабра, і нашую малітву. Бо калі не ты, то хто будзе клапаціцца аб гэтым? Хто будзе маліцца аб святасці сваіх духоўных і хто захоча быць добраю прыладаю ў Божай руцэ.

 

 

З францішканскім пажаданнем

Супакою і Дабра

 Айцец Стэфан Пупейка

Не забудь поделиться этой информацией со своими знакомыми и друзьями.

Комментарии

Оставить комментарий

 
#Радио1958#Солигорск