Брыгады слуцкіх хуткіх дапамог атрымалі 4 новыя аўтамабілі

Парк аўтамабіляў станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Слуцкай цэнтральнай раённай бальніцы папоўніўся 4 новымі машынамі. Цяпер ён цалкам складаецца з аўтамабіляў не старэйшых за тры гады, а іх абсталяванне – кардыёграфы, дэфібрылятар, трамбалізіс, глюкометры і іншае – дазваляе больш якасна аказваць дапамогу. Машыны абсталяваны транспартнай сувяззю новага пакалення, што дае магчымасць пастаяннай сувязі выязной брыгады з дыспетчарам.

На Слуцкай станцыі хуткай медыцынскай дапамогі працуюць  8 брыгад: 3 урачэбныя і 5 фельчарскіх, 7 урачоў і 76 фельчараў. У мінулым годзе ў калектыў прыйшлі 10 маладых спецыялістаў. Марыя Іванаўна Палушкіна і Жанна Яўгеньеўна Душэўская маюць стаж больш за 40 гадоў. Моладзі ёсць у каго вучыцца.
Мікалай Яўгеньевіч Палішчук, старшы ўрач змены Слуцкай станцыі хуткай медыцынскай дапамогі, ратуе людскія жыцці ўжо больш за 30 гадоў.

000475_102231_big

НА ЗДЫМКУ: фельчар Анастасія Сяргееўна Юрчанка, старшы ўрач змены Мікалай Яўгеньевіч Палішчук, фельчар Марыя Мікалаеўна Мазоль.

– Мне падабаецца мая работа. Дарэчы, мая жонка Аксана Іванаўна таксама працавала на хуткай дапамозе некаторы час, цяпер працуе ў рэанімацыйным аддзяленні, – расказвае Мікалай Яўгеньевіч. – У нас, можна сказаць, своеасаблівая дынастыя: сястра маёй жонкі звязала сваё жыццё з хуткай дапамогай.
Спецыяліст хуткай дапамогі для пацыента – выратаванне. У любой сітуацыі трэба зарыентавацца і зразумець, што неадкладна зрабіць, каб палегчыць стан чалавека, выбраць аптымальны варыянт аказання дапамогі.  Прыемна,  калі людзі шчыра кажуць табе дзякуй.

За 12-гадзінную змену мы выязджаем у сярэднім на 7 – 9 выклікаў.

Розныя бываюць выпадкі, як сур’ёзныя, так і кур’ёзныя. Вось, напрыклад, такое было. Выклікалі брыгаду хуткай дапамогі да чатырохгадовага дзіцяці: адкусіла язык, сцвяр-джалі бацькі. Аказалася, проста кавалак ярка-малінавай анучкі апынуўся ў яго роце.

Аднойчы давялося  змагацца за жыццё мужчыны з цяжкім нажавым раненнем. Час ішоў на секунды… Варта аддаць належнае маім фельчарам Марыі Мікалаеўне Мазоль і Анастасіі Сяргееўне Юрчанка, яны самыя лепшыя. Хутка паставілі параненаму два катэтары і выцягнулі яго літаральна з таго свету.

Вядома, перажываем за кожнага пацыента, падтрымліваем не толькі лекамі, але і добрым словам, робім усё, каб яны не хваляваліся.

На жаль, частая з’ява ў нас – ілжывыя выклікі. Адбіраюць час пошукі дома, калі на ім няма нумара ці ён незаўважны.

І вельмі хацелася б, каб случчане звярталіся па дапамогу адразу, а не займаліся самалячэннем. Гэта можа быць небяспечным.

З пачатку 2018 года брыгады хуткай медыцынскай дапамогі ўжо выязджалі па 756 выкліках.


Ірына МАЛЯЎКА

Слуцки край

Не забудь поделиться этой информацией со своими знакомыми и друзьями.

Комментарии

Оставить комментарий

 
#Радио1958#Солигорск