Рэгістравалі шлюбы, нараджалі, паміралі… Агульная статыстыка па случчыне

У мінулым годзе на Случчыне нарадзіліся 868 дзяцей (на 191 менш, чым у 2016). З нованароджаных 331 першынец, 356 – другое па ліку дзіця, 133 – трэцяе, 36 – чацвёртае, 7 – пятае, 1 – восьмае. Зарэгістраваны 8 пар блізнят.

106 дзяцей нарадзілі маці-адзіночкі. Дзве непаўналетнія сталі мамамі.
Сярэдні ўзрост мам – 27 гадоў, татаў – 30.

Самыя папулярныя на Случчыне імёны дзяўчынак па-ранейшаму Сафія і Анастасія, хлопчыкаў – Мацвей і Мікіта.

У мінулым годзе многія сем’і называлі сваіх дзяцей даволі рэдкімі для нашых мясцін імёнамі. Гэта Вілен, Ясенія, Дамініка, Віталіна, Эрыка, Міраслава, Сабрына, Дамір, Ібрагім, Рафін, Рэнат і г. д.

Памерла ў 2017 годзе 1 262 случчаніна, на 58 чалавек менш, чым у 2016 годзе. Сярэдні ўзрост памерлых мужчын – 66 гадоў, жанчын – 78.

У мінулым годзе ў горадзе зарэгістравана 520 шлюбаў (на 25 пар больш, чым у 2016 годзе) і 108 – у раёне (на 17 сем’яў больш).

Сярэдні ўзрост нявест – 28 гадоў, жаніхоў – 31. 345 пар з 628 зарэгістраваных сем’яў уступілі ў шлюб упершыню. Сем шлюбаў заключана з непаўналетнімі.

З замежнымі грамадзянамі заключаны 33 шлюбы. У асноўным гэта грамадзяне Расіі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Казахстана, Польшчы, Грэцыі і Кітая.

Больш за 40 грамадзян у мінулым годзе зарэгістравалі свой шлюб у пенсіённым узросце.


Галіна ЛЕМЕШ

Слуцкі край

Не забудь поделиться этой информацией со своими знакомыми и друзьями.

Комментарии

Оставить комментарий

 
#Радио1958#Солигорск