«Беларусь — гэта…». Рух «За Свабоду» абвясціў крэатыўны конкурс, пераможцам абяцаюць каштоўныя падарункі

Моладзь Руху «За Свабоду» абвяшчае творчы конкурс на самую крэатыўную працу з нагоды 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Арганізатары прапануюць удзельнікам падзяліцца сваім бачаннем Беларусі ды напісаць эсэй ці верш, стварыць кліп, фота, альбо любы іншы твор на тэму «Беларусь — гэта…» ў адным з наступных фарматаў:

— тэкст (эсэй, верш, апавяданне і інш.);

— графіка (прынт, плакат, карцінка, мем, інфаграфіка, малюнак і інш.);

— відэа (фільм, кліп, вірусны ролік і інш.);

— аўдыё (песня, музычная кампазіцыя, чытанне і інш.);

— фота (пастановачнае, рэпартажнае і інш.).

Аўтары лепшых прац у кожнай катэгорыі будуць узнагароджаны спецыяльным сертыфікатам і каштоўнымі падарункамі. Найбольш цікавыя працы будуць апублікаваны арганізатарамі ў медыя.

Для ўдзелу ў конкурсе, трэба даслаць сваю працу да 25 студзеня 2018 года на мэйл MoladzRZS@gmail.com з пазнакай тэмы «Беларусь — гэта…».


pyx.by

Не забудь поделиться этой информацией со своими знакомыми и друзьями.

Комментарии

Оставить комментарий

 
#Радио1958#Солигорск