Рыгор Родчанка «Слуцкая старасветчына». Факты и разважанні. (ПРОДОЛЖЕНИЕ)

ПЕДАГОГI I IX ВЫХАВАНЦЫ

Разам з Pысiнскiм на службе у князеу Радзiвiлау знаходзiуся яго сябар Данiла Набароускi (1573—1640), паэт i урач. ЁЕн быу на некалькi гадоу маладзейшы за Рысiнскага. У 1590—1593 гг. вучыуся у Вiтэнбергскiм унiверсiтэце, у 1602 г. у Падуi слухау лекцыi Галiлея. Значыць, у Слуцку i Нясвiжы Данiла Набароускi з’явiуся пазней за Рысiнскага — недзе пасля 1602 г.

Есць падставы меркаваць, што менавiта з дапамогаю гэтых асветнiкау у 1617 г. у Слуцку з’явiлiся выдатныя педагогi Рэйнгальд Адамi i Андрэй Музонiй. Першы з ix хутчэй за усе паходзiу з Германii. Яго мог рэкамендаваць на выкладчыцкую пасаду у Слуцкую кальвiнiсцкую школу С. Pысiнскi, якi меу у Германii шмат знаемых. Музонiй, верагодна, быу з Iталii i cваiм з’яуленнем у Слуцку абавязаны Д. Набароускаму.

Засноуваючы у 1617 г. у Слуцку кальвiнiсцкую наву-чальную установу, Януш Радзiвiл, вядома, хацеу, каб у яго школе працавалi лепшыя педагогi. А дзе ix было узяць? Ен мог звярнуцца з такiм пытаннем да прыдвор-ных паэтау С. Рыciнскага i      Д. Набароускага, адукаванейшых людзей свайго княства, i яны падказалi найбольш падыходзячыя кандыдатуры. Адамi i Музонiя запрасiлi… Так яно, вiдаць, i было у сапрауднасцi, бо хто у Слуцку тады лепш за Рысiнскага i Набароускага ведау Захад?..

Слуцкая ж кальвiнiсцкая навучальная установа ужо у XVII ст. заваявала вядомасць i славу далека за межамi Беларусi як «Слуцкiя Афiны», як «узорная Слуцкая гiмназiя». I яна змагла зрабiць гэта толькi таму, што каля яе калыскi стаялi выдатныя педагогi свайго часу.

Калi хто з чытачоу зацiкавiцца гiсторыяй старажытнай навучальнай установи, ен можа прачытаць аб ей у кнiзе I. Глебава «Историческая записка о Слуцкой гимназии 1617—1630—1901 года» (Вiльня, 1903 г.) i у вы-даннi аутара гэтай кнiгi «Старэйшая школа Беларусi» (Мн., 1985.)

У 1986 г. у маскоускiм выдавецтве «Педагогика» выйшла «Антология педагогической мысли Белорусской ССР» — кнiгa своечасовая, патрэбная, але з некаторымi xiбaмi. На 15-ай старонцы яе чытаем: «У школах, якiя узнiклi на грэбнi рэфармацыйнай xвaлi, выкладанне вялося iнакш, чым у традыцыйных сярэдневяковых. Iншым быу сам прынцып навучання, якi прадугледжвау адмауленне ад зубрэння, зварот да прыроды, павагу да асобы вучня, цярпiмасць у справах рэлiгii. Агульным для абодвух тыпау школ (рэфармацыйных i брацкiх) было непрыняцце каталiцка-езуiцкiх прынцыпау выхавання i адукацыi. У гэтых школах знаходзiлi прызнанне перадавыя педагагiчныя iдэi, у прыватнасцi меу месца уплыу выдатнага чэшскага педагога Я. А. Каменскага.

Уплыу перадавых педагагiчных iдэй адчуваецца у творах Сымона Буднага, Яна Лiцынiя Намыслоускага, педагогау Слуцкай кальвiнiсцкай школы».

Сапрауды рэфармацыйныя i брацкiя школы працавалi iнакш, чым каталiцка-езуiцкiя, але уплыву перадавых iдэй Яна Амоса Каменскага у пачатковы перыяд свайго iснавання яны адчуваць не маглi. Рэфармацыйныя арыянскiя школы узнiклi у Беларусi у другой палове XVI — пачатку XVII ст. Ян Лiцынiй Намыслоускi, напрыклад, стау выкладчыкам у lyi у 1585 г. Я. А. Каменскi ж у 1592 г. яшчэ толькi нарадзiуся i, зразумела, нi Сымон Будны, нi Намыслоускi не маглi адчуць уплыу яго iдэй. Слуцкая кальвiнiсцкая школа заснавана у 1617 г., калi Каменскi меу усяго 25 гадоу ад роду i быу яшчэ мала каму вядомым настаунiкам.

Усе, вiдаць, якраз наадварот: не Сымон Будны, не Ян Лiцынiй Намыслоускi i не слуцкiя педагогi адчувалi на сабе уплыу Яна Амоса Каменскага, а сам Каменскi знаходзiуся пад уплывам ix перадавых iдэй.

У пачатку XX ст. нямецкi даследчык Д. Дальтон знайшоу у Лешна, дзе некалi працавау Каменскi, у арxiвe яго зaпic. У iм высока ацэньвауся аутарытэт слуцкix педагогау. Але Дальтону не удадося адшукаць статут Слуцкай школы i дапаможнiкi для вучняу, створаныя у Слуцку, i у яго, такiм чынам, не было матэрыялау, якiя ёен мог бы параунаць з творамi славутага чэшскага педагога. Статут Слуцкай школы, выдадзены у 1628 г., толькi у наш час адшукау у Ленiнградзе               Я. I. Парэцкi, а дапаможнiк па рыторыцы для слуцкiх гiмназiстау знайшла у Кракаве Ю.I. Прэнская. 3 гэтых да-кументау вiдаць, што слуцкiя педагoгi кiравалiся у сваей дзейнасцi многiмi iдэямi, якiя пазней paзвiy Каменскi.

Hacтayнiкi Андрэй Дабжанскi, Андрэй Музонiй, Рэйнгальд Адамi i iншыя заснавальнiкi Слуцкай школы — аутары статута i дапаможнiкау — былi педагогамi еурапейскага узроуню. Па дапаможнiку па рыторыцы, створаным Рэйнгальдам Адамi, пазней вучыуся Ламаносау. На жаль, статут i «Кампендыум па рыторыцы» (кароткi дапаможнiк) на беларускую мову усе яшчэ не перакладзены. Фрагменты з ix змешчаны у «Антологии педагогической мысли Белорусской ССР». Дауно пара пазнаемiць беларускага чытача з гэтымi нацыянальнымi каштоунасцямi.

Цiкавы факт: каб заахвоцiць вучняу лепш i глыбей ведаць лацiнскую мову, якая тады з’яулялася мовай навукi, на працягу 250 гадоу у Слуцкай школе за дадатковае вывучэнне лацiнскiх тэкстау вучнi атрымлiвалi пiва. Гiмназiст за дзень мог зарабiць дзве шклянкi.

У 1625 г. у Любчы быу выдадзены зборнiк вершау на лацiнскай мове, якiя напiсалi навучэнцы Слуцкай школы. На жаль, пакуль што нiводны з гэтых творау на беларускую мову не перакладауся.

Не будзем тут пералiчваць ycix выхаваннау Слуцкай гiмназii, якiя потым сталi шырока вядомымi. Назавем толькi некалькi iмен былых вучняу гэтай школы. Iх павiнен ведаць кожны адукаваны чалавек.

Iлья Kaпiевiч (каля 1651—1714). Асветнiк, кнiгавыдавец, паэт. Удасканалiу кiрылiцу.

Зарыян Якаулевiч Даленга-Хадакоускi (Адам Чарноцкi) (1784—1825). Пачынальнiк беларускай, польскай, рускай i украiнскай археалогii.

Вiтольд Карлавiч Цяраскi (1849—1925) скончыу Слуцкую гiмназiю з сярэбраным медалем. Выдатны спецыялiст у галiне астрафотаметрыi, член-карэспандэнт Пецярбургскай Акадэмii навук, дырэктар абсерваторыi Маскоускага унiверсiтэта. Ен вымерау зорную велiчыню Сонца i вызначыу нiжнюю мяжу яго тэмпературы.

Сямон Арыевiч Козберг (1903—1965) — канструк-тар pyxaвiкoy апошняй ступенi ракеты-носьбiта, якая вынесла Юрыя Гагарына у космас. У днi, калi С. А. Козберг трагiчна загiнуу у аутакатастрофе, адзiн амерыканскi чacoпic адзначыу: «Са смерцю Козберга Расiя страцiла другога Цыялкоускага». Iмем Козберга названы адзiн з кратэрау на адваротным баку Месяца.

Сярод выпускнiкоу Слуцкай гiмназii варта успомнiць заснавальнiка першай у Pacii клiнiкi№ па хваробах скуры Генрыха Кулакоускага (гады жыцця невядомы), пiсьменнiкау Адама Плуга (1823—1903), Альгерда Абуховiча (1840—1898), Язэпа Дылу (1880—1973), выдатнага адваката      К. А. Петрусевiча (1872—1949), акадэмiка жываiпiсу К. I. Карсалiна (1809—1872).

Зразумела, былi сярод выпускнiкоу i рэакцыянеры тыпу Сухазанета, мiнiстра абароны Pacii першай паловы XIX ст. Але сухазанетау былi адзiнкi, а выдатных вучоных, пiсьменнiкау, мастакоу, палкаводцау, якiя выйшлi са сцен Слуцкай школы, — дзесяткi.

СЛУЦКI «ДЫЯРЫУШ»

У бiблiятэцы Чартарыскiх у Кракаве захоуваецца слуцкая хронiка, якая мае назву «3 дыярыуша (дзеннiка) горада Слуцка». Гэта aпoшнi твор летапiснага характару у гiсторыi города. Напiсаны ёен на польскай мове невядомым аутарам.

У дзеннiку расказваецца пра двухразовую няудалую асаду Слуцка pycкiм войскам у вераснi 1655 г., пералiчваюцца мерапрыемствы, праведзеныя магiстратам для забеспячэння насельнiцтва прадуктамi харчавання перад асадай. Напрыклад, вось такое: было вырашана прадаваць хлеб толькi слуцкiм мяшчанам i нiкому iншаму.

Перад прыходам pycкix войск вакол горада насыпалi вал. 2 верасня войскi князя Трубяцкога падышлi з паудневага боку да Слуцка, да Трайчанскага манастыра. Paнiцaю 3 верасня яны пачалi абстрэл горада. Абаронцы адказалi агнем. 6 верасня, нiчога не дабiушыся, руская армiя заняла асаду i рушыла у бок Нясвiжа.

Другi раз яна падышла да Слуцка сумесна з атрадам казакау у 5 тысяч чалавек. Трубяцкой спецыяльным пiсьмом прапанавау жыхарам горада i камандаванню гарнiзона здацца, але атрымау адказ, што не пiсьмом, а крывею трэба здабываць Слуцк. Князь не рызыкнуу на больш рашучыя дзеяннi i 30 верасня зняу асаду.

ПРАДАУЖАЮЧЫ СПРАВУ СКАРЫНЫ

Звесткi з некаторых лiтаратурных крынiц пра тое, што друкарня у Слуцку з’явiлася у 1581 г., пакуль не пацвердзiлiся. Дакладна вядома — друкаваць кнiгi у горадзе пачалi у другой палове XVII ст. Па дадзеным А. П. Грыцкевiча, у перыяд 1673—1687 гг. у Слуцку ix было выпушчана 23 агульным тыражом 24 200 экземплярау. Са Слуцкай друкарнi выйшлi кнiгi па вайсковых пытаннях, мастацкiя творы, пераклады з французскай i нямецкай моу, мемуары, календары, нататкi падарожнiкау. У 1678 г. была выдадзена у перакладзе з французскай кнiга П. Рыко «Турэцкая манархiя». У ей было змешчана 16 гравюр, магчыма, беларускага майстра Максiма Вашчанкi. Самы вялiкi тыраж тады быу у «Буквара» (3389 экземплярау). Нiводная з кнiжак, якiя убачылi свет у XVII ст. у Слуцку, яшчэ не перавыдавалася. Некаторыя з ix, на жаль, сення нам пакуль што вядомыя толькi па назвах.

Наступны раз чытайце главу “Дзiмітрый Растоўскі”.

Не забудь поделиться этой информацией со своими знакомыми и друзьями.

Комментарии

Оставить комментарий

 
#Радио1958#Солигорск