Старонкі минулага. Паўстанне 1863 на Случчыне.

Нацыянальна-вызваленчае паўстанне 1863-1864 гадоў у межах былой Рэчы Паспалiтай супраць царызму з’явілася лёсавызначальным у гісторыі нашай Айчыны і ў лёсах вялікай колькасці ўдзельнікаў і выпадковых жыхароў, якія трапілі
пад каральны сэрп рэакцый царызму. Не абмінулі гэтыя падзеі і наш слаўны край. У барацьбу ў той момант у той ці іншай ступені было ўцягнута шмат прадстаўнікоў розных саслоўяў. У сеціве і ў некаторай навуковай літаратуры падзеям у слуцкім павеце не дастаткова ўвагі. Але некалькі гадзін, праведзеныя у бібліятэках, дазволілі знайсці некаторыя факты з падзеяў, якія адбываліся 152 гады таму.

ldtcFwz0Eyk

Выступленне ў Мінскай губерніі, у якую ўваходзіў Слуцкі павет, было падначалена адзінаму плану дзеянняў, распрацаванаму “літоўскім ваяводай” Зыгмундам Серакоўскім . Згодна з гэтым планам, паўстанне ў Віцебскай, Магілеўскай і Мінскай губернях планавалася на вясну 1863 года, у гэты час паўстаннi былі ахоплены Гарадзенская, Ковенская і Віленская губерні. Вырашальная роля ва ўзняцці ўзброенага супраціву ў Слуцкім павеце адводзілася У.Машэускаму. Звестак аб асобе У.Машэускага ў навуковай літаратуры захавалася не так шмат. Але вядома, што яго бацька Рамуальд-Ян-Тадэвуш Юзафавіч, служыў у войску Княства Варшаўскага і ў 1811 годзе атрымаў чын капітана. Нават у 1814 быў узнагароджаны ордэнам Ганаровага легіёну за удзел у напалеонаўскіх войнах, а ў 1815 годзе выйшаў у адстаўку і асеў у маёнтку Прусінава (зараз – вёска Прусінава Уздзенскага раёну). У шлюбе з Каралінай Вайніловіч меў шастера сыноў і дзвюх дачок. Уладзіслаў-Міхал-Машэўскі служыў у артылерыі і выйшаў у адстаўку ў чыне штабс-капітана. Быў жанаты з Ідаліяй Прашынскай, з якой меў сына. Да паўстання арэндаваў зямлю ва ўладальніка маёнткаў Кругавічы і Навадворцы, каля Клецка, памешчыка Напалеона Абуховіча. Напярэдадні выступлення слуцкім павятовым начальнікам з’яўляўся Ежы-Павел Магільніцкі, які належаў да так званых “ белых”. У яго абавязкі уваходзіла арганізацыя мерапрыемстваў па падрыхтоўцы паўстання ў павеце. Яшчэ да ўзброенага выступлення царскія чыноўнікі заўважылі імкненне насельніцтва да нацыянальна-вызваленчай барацьбы супраць расейскай улады.

Жандармскі штабс-афіцэр Барыс Рэйхар дакладваў: “ Самы непакой я заўважыў у горадзе Слуцку. Усе жыхары: духавенства, дваране, чыноўнікі і вучні – заражаны рэвалюцыйным духам.” Машэўскі атрымаў прызначэнне на пасаду ваеннага начальніка слуцкага павету. Паводле задумы камісара Мінскай губерні Б.Свентарэцкага, Машэўскі быў павінен сфармаваць атрад у слуцкім павеце і перайсці ў Ігуменскі і злучыцца з іншым атрадам, дзе павінен быў знахадзіцца і сам Свентарэцкі, дзе Машэўскі, злучыўшыся з іншым атрадам, павінен быў атрымаць званне Мінскага ваяводы і ачоліць супраціў – узброеныя сілы Мінскага ваяводства. Дэталі плана былі абмеркаваны ў асабістай сустрэчы. Пасля чаго Машэўскі у сакавіку пачаў фармаваць атрад. У камандванні атрадам Машэўскаму дапамагаў яго ад’ютант, студэнт Кіеўскага ўніверсытэта Фелікс Клюкоўскі.
Дакладна аб месцы фармавання атрада невядома, але, мяркуючы па яго дзейнасці, гэта адбылося ў паўднёва-заходняй частцы павета. 19 красавіка 1863 года сфармаваны атрад паўстанцаў распачаў свае дзеянні. У той жа дзень атрад знішчыў 5 тэлеграфных слупоў і парваў дрот за 10 верст ад паштовай станцыі “Сіняўка”. Уначы атрад прыбыў у маёнтак князя Леана Радзівіла, адкуль узялі 40 паляўнічых стрэльбаў, кінжалы і скрыню пораху. На наступны дзень атрад рушыў далей да месца злучэння з атрадам светарэцкага. Прайшоўшы ўвесь слуцкі павет, атрад спыніўся для адпачынку каля вёскі Азярцы Ігуменскага павету (цяпер вёска Азярцы Слуцкага раёна). Самыя кепскія асцярогі паўстанцаў спраўдзіліся.
Атрады расейскіх войскаў атрымалі паведамленне ад сялян аб месцы дыслакацыі, і 21 красавіка атрад быў атакаваны расейскімі карнікамі ў складзе 50 жаўнераў- пехацінцаў і 20 казакоў Данскога казацкага палку, што ачольваў падпалкоўнік Драгапулы. Апісанне бою засталося ў рапарце палкоўніка Астахава:
“Подойдя на пятьдесят шагов, заметил их в густых кустах. Открыв огонь, усилив при этом цепь, произошел непродолжительный, но упорный бой. При первых выстрелах противник потерял своего начальника, отставного капитана артиллерии Машевского. Согласно словам пленных, потеря его многочисленных жертв около себя от внезапного и плотного огня стрелков привели их в полное замешательство. Бросив свои позиции, они бросились бежать через поляну. Тут Драгапула приказал казакам кинуться в атаку. Тогда мятежники, побежав к болоту, начали бросать всякое своё оружие и прятаться в лесу. Потому, как все происходило поздно вечером, дальнейшее преследование было невозможно. Потери мятежников, стоит полагать, значительные, из них трое убитых на месте, ранено 14 и взято в плен 31. С нашей стороны убит 1 казак, тяжело ранен 1 горнист, который умер на следующий день. При этом взято: пистолеты, сабли, косы, порох, пули, свинец, лошади. Ведомость к этому прилагаю.”

Трэба ўдакладніць, што ад атрыманых ран на наступны дзень памерлі яшчэ трое паўстанцаў. На гэтым дзеянне атрада Машэўскага было скончана. Пасля палону ўсе вязні былі перавезены ў Слуцк у мясцовы астрог. Пасля, прыкладна, паўгадовага зняволення большасць з іх у кастрычніку была пераведзена ў Бабруйскую крэпасць і аддадзена пад палявы ваенны суд.

Пад час следства і суда паўстанцы выбралі розную тактыку паводзінаў. Адна частка (каля 14 асоб) не раскайвалася, іншыя (не менш за 16) выказалі шкадаванне аб удзеле супраць улады, трэція сцвярджалі, што удзельнічалі пад пагрозай. Прысуд быў вынесены 11 снежня, пасля чаго справы 39 удзельнікаў паўстання былі пададзены ў часовы палявы аўдытарыят у Вільню. Паводле яго канфіскацыі ад 13 лютага 1864 года 17 паўстанцаў з атраду былі асуджаны на катаргу чацвёра, у ссылку на аддаленыя месцы Сібіры – шасцёра, да ссылкі ў Томскую ці Табольскую губерні – васьмёра. Да ссылкі ў арыштанскія роты тэрмінам ад дзьвух да чатырох гадоў – трое. Можна толькі ўявіць, што сталася з сасланымі ўдзельнікамі паўстання.
У паўстанні 1863 года, якое ў тых умовах амаль не мела шансаў на перамогу, праявілася мужнасць, рашучасць і самаахвярнасць многіх сыноў Беларусі ў змаганні за волю народа. Сярод іх як сапраўдны нацыянальны герой вылучыўся К.Каліноўскі. Менавіта з яго дзейнасцю звязана перарастанне беларускага нацыянальна-культурнага руху ў палітычны, у барацьбу за дзяржаўнасць Беларусі ў форме народаўладдзя. Упершыню была сфармулявана рэвалюцыйная праграма, якая зыходзіла з інтарэсаў сялянаў і была разлічаная на ажыццяўленне сіламі арганізаванага сялянства і іншых пластоў працоўнага насельніцтва. Аднак у кіраўніцтве паўстання верх захапілі польскія нацыяналістычна настроеныя шляхецкія рэвалюцыянеры. Прадыктаваная імі абмежаваная праграма паўстання з аднаго боку і царысцкія ілюзіі ў вёсцы з другога прычыніліся да таго, што большасць сялянаў не падтрымала паўстанцаў, а значная частка выступіла супраць іх. Гэта з’явілася адной з прычынаў паражэння паўстання. Тым не менш, дзякуючы яму, сяляне Беларусі атрымалі ад урада істотныя ўступкі ў ходзе рэалізацыі рэформы 1864 г., якія аблегчылі іх становішча і паскорылі развіццё капіталістычных адносінаў у беларускай вёсцы.

Пасля падаўлення паўстання ў заходніх губернях пачалася працяглая паласа палітычнай рэакцыі і татальнай русіфікацыі, усталяваўся рэжым выключных законаў. Жорсткімі рэпрэсіямі былі знішчаны тыя парасткі беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння, якія з’явіліся ў 40-50-я гады, і надоўга выкаранены ўсе праявы рэвалюцыйнай і адраджэнскай дзейнасці. З паўстаннем звязанае і закрыццё адзінай на той час вышэйшай навучальнай установы ў Беларусі – Горы-Горацкага земляробчага інстытуту. Да канца свайго існавання самадзяржаўе так і не дазволіла адкрыць хоць бы адну ВНУ, што адмоўна адбілася на фармаванні інтэлігенцыі, развіцці навукі і культуры ў Беларусі.
Можна шмат казаць пра мэты і сродкі дасягненне гэтых мэт, пра памылкі руху і шмат іншае, але ўчынак паўстанцаў, негледзячы на тое, што атрад практычна адразу пасля свайго фармавання пацярпеў паразу – варты павагі. І варта пра гэта памятаць і ведаць, і быць годнымі нашчадкамі памяці продкаў.

Ісаак Талмудоўскі

 

Не забудь поделиться этой информацией со своими знакомыми и друзьями.

Комментарии

Оставить комментарий

 
#Радио1958#Солигорск