Рыгор Родчанка “Слуцкая старасветчына”. Факты и разважанні. (Обновлено)

3 ГЛЫБIНЬ СТАГОДДЗЯЎ

Пачатковыя звесткi па гісторыі Слуцка i Случчыны змяшчаюцца ў паданнях i легендах. У канцы 60 — пачатку 70-ых гг. мною запісана некалькі твораў гэтых жанраў, у якіх прадстаўлена старажытная гісторыя горада i краю.

Найбольш распрацаваную легенду аб заснаванні Слуцка паведамiў старэйшы жыхар нашага горада Лукаш Трафiмавiч Трухан (памер ва ўзросце 86 гадоў у 1972 г.). Вось яе змест.

У далекія часы на месцы Слуцка шумелі векавечныя лясы. Прыехаў неяк сюды на паляванне князь, пагнаўся за зверам, упаў з каня i пашкодзіў сабе нагу. На месцы здарэння ен загадаў пабудаваць горад i назваць яго Случэскам — ад «случай» (выпадак). Пасля смерці заснавальнік горада быў пахаваны за паселішчам Урэчча. 3 цягам часу на тым месцы узнікла веска Княжая Магіла.

Герой легенды — магчыма, нейкая канкрэтная гістарычная асоба, але звесткі пра яе да нас не дайшлі. Твор звязаны i з рэальна існуючай вескай Княжая Магіла.

Па другой легендзе Слуцк быў заснаваны купцом. Быццам плыў ен са сваім таварам па Случы. Недалека ад упадзення рэчкі Бычок у Случ зрабіў прыпынак, сышоў на бераг. Тут яго ўкyciў змей. Паміраючы, купец завяшчаў усе свае багацце на пабудову горада на тым месцы, дзе здарылася з iм няшчасце.

I першая i другая легенды, відавочна, адносяць заснаванне Слуцка як мінімум да часоў Кіеўскай Pyci, a то i да больш ранняга перыяду. I гэта адпавядае дакладна вядомым фактам гіторыі, якія сцвярджаюць: у VII— VI стст. да н. э. ля ўпадзення рэчкі Бычок у Случ было гарадзішча. Курганы у ваколіцах Слуцка, ix форма i знойдзеныя ў ix рэчы сведчаць, што ў VIII—IX стст. Случчыну засялялі славянскія плямены дрыгавічоў.

Да часоў татарскай навалы адносіцца «Паданне пра абарону Слуцка». Гэты твор у сярэдзіне 60-ых гадоў пераслаў мне Язэп Лявонавіч Дыла. Ен жа пераклаў яго на сучасную беларускую мову. На падставе «Падан­ня…» i іншых крыніц пісьменнік стварыў гістарычную аповесць «У імя дзяцей». Фальклорны твор ен пачуў у Слуцку ад сваей бабкі Дамінікі, казачніцы i захавальніцы народных песенных скарбаў. Фальклорныя творы ў яе пераказе запісвалі мастак-іканапісец Вяроўскі i настаўнік Слуцкай гімназіі М. I. Чудоўскі. Згодна паведамленню Дылы, запісы Чудоўскага былі выдадзены Расійскай Акадэміяй навук. Зборнік гэтага даследчыка пакуль што адшукаць не ўдалося, але вядома, што ен вывучаў гаворкі i гісторыю Случчыны. Ў 1889 г. Чудоўскі апублікаваў у «Русском филологическом вестнике» у Варшаве працу пад назвай «Материалы для изучения белорусских говоров. Слуцкий говор».

Верагодна, у «Паданні пра абарону Слуцка» адлюстраваны падзеі пачатку XVI ст., калі крымскія татары напалі на Слуцк i ix напад быў адбіты. У летапісе пра гэта гаворьщца так: «И хотяху татаре взяти Случеск, и не могоша, биша бо их из града крепко».

У «Паданні…» былінны зачын:

А было гэта, сталася ў нас на Белай Pyci!..

Як паўстала на ей улада княжацкая,

Пачалася крыўда над людзьмі, што раней вольна жылі…

 У творы некалькі дзеючых асоб: слуцкі князь Андрэй, які ў той час быццам бы ўцек да цесця ў Мінск, Мураш-майстар, што некалі будаваў слуцкі «дзядзінец-замак», купец-здраднік тураўскі, які веў татараў «на тутэйшую Русь», безыменныя абаронцы Слуцка. Адна з галоўных гераінь — жонка лучніка Настася, якая разам з iншымi жанчынамі «iмем сваіх дзяцей» заклікала абаронцаў горада перамагчы ворага. Народная фантазія магла ператварыць у жонку лучніка рэальную асобу — слуцкую княгіню (у яе такое ж iмя).

Да гістарычнай аповесці «У імя дзяцей», у аснову якой пакладзена «Паданне пра абарону Слуцка», Язэп Дыла ў якасці эпіграфа ўзяў цытату з невядомага мне летапісу. Вось яна:

«В лето 6746 от сотворения мира (1238 г. — Р. Р.) приступил нечестивы Батыга ко граду Кыяву, поя его и изби людие в нем. В лето 6746 приидоша мунугулы Батыговы ко Чернигову и Любче, пожгоша грады сии, перебиша и полониша людие. Прослышавше, яко кня­жества Случевское и Туровское богачеством славны суть, преидоша Днепр и обложиша Случеск и Туров, зане боронише зело мужи и жены градов сих».

Можа ўзнікнуць пытанне: «а ці варта пры вывучэнні гісторьі абапірацца на легенды i паданні?

Беларускі савецкі вучоны, доктар гістарычных навук М. М. Улашчык заўважыў: «Пачатковыя звесткі па гісто­рыі ледзь не ўcix народаў прадстаўляюць легенды, i ледзь не ва ўcix даследчыкаў, якія займаюцца гэтым перыядам, узнікае пытанне аб мэтазгоднасці вывучэння падобнай крыніцы. Неабходнасць вывучэння легенды вызначаецца хоць бы тым, што i самыя фантастычныя звесткі ствараліся ў свой час з нейкаю мэтаю, часта ж легенда абапіралася на факты, падаючы ix, аднак, у моцна змененым выглядзе. Усе гэта вядзе да неабходнасці высвятлення рухаючых ciл падання, яго падасновы».

А што гаворыць гістарычная навука пра заснаванне Слуцка? Упершыню Слуцк упамінаецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 1116 г. Там сказана наступнае: «В лето 6624 (1116 -Р.Р.). Приходи Володимер на Гле­ба, Глеб бо бяше Дреговичи и Случеск пожег…»

Як бачым, у летапісе гаворыцца: у 1116 г. Уладзімір Манамах ваяваў з мінскім князем Глебам за тое, што апошні спаліў Слуцк, які ў той час належаў да ўладанняў Уладзіміра Манамаха. 3 запісу летапісца не вынікае, што менавіта ў 1116 г. Глеб спаліў Слуцк. Ен мог спаліць яго i раней (у 1115 ці ў 1114 г.), а помсціў яму Уладзімір Манамах у 1116 г.

Гісторык А. П. Грыцкевіч у сваей кнізе «Древний город на Случи» імкнецца даказаць, што 1116 трэба лічыць годам, ад якога адлічваецца гісторыя Слуцка. Супраць гэтага паўстаюць логіка i патрыятычныя пачуцці жыхароў Слуцка i Случчыны. Год спалення нашага горада мы вымушаны лічыць годам яго заснавання.

«…Савецкай гістарычнай навукай, — піша Грыцкевіч, — прынята лічыць (зразумела, умоўна) датамі, якія пачынаюць гісторыю гарадоў, першыя ўпамінанні аб ix у старажытных летапісах, адзінай даставернай крыніцы, якая дайшла да нашага часу. Так прынята і ў Інстытуце гісторыі СССР Акадэміі навук СССР, а таксама ў iншых навуковых установах. Гэтыя даты i з’яўляюцца афіцыйнымі… А ў старажытных летапісах, — працягвае гіторык, — прыводзяцца першыя ўспаміны пра горад Слуцк пад 1116 г. Гэта дата i з’яўляецца афіцыйнай гістарычнай датай першага ўпамінання горада. Яе прымаюць усе гісторыкі, пачынаючы ад М. М. Карамзіна (I чвэрць XIX ст.) i да нашых дзен, уключаючы акадэ-міка М. М. Ціхамірава».

Не ўсе вучоныя першае ўпамінанне горада ў летапісе лічаць афіцыйнай датай, ад якой адлічваецца яго гісторыя. 3yciм нядаўна, напрыклад, жыхары Кіева адзначалі 1500-годдзе свайго горада. 1500 гадоў назад, як вядома, летапісы яшчэ не вяліся…

Калі ў 1116 г. Слуцк быў спалены (мог i раней), то значыць да гэтага наш горад ужо быў. Нават пры сучасных тэмпах будаўніцтва патрэбна мінімум 15—20 га­доў для пабудовы новага горада. У XI—XII стст. гарады таксама будаваліся не за месяц і не за адзін год. Калі дапусціць, што i ў тыя часы гарады будаваліся па 15—20 гадоў, то датай, ад якой мы павінны адлічваць гісторыю, як мінімум, трэба лічыць 1101 год. Упамінанне таго ці іншага горада ў летапісе — гэта яшчэ не ўсе. Трэба паглядзець, як ен там упамінаецца, у сувязі з чым.

Яшчэ ў XVII ст. Кіева-Пячэрскі архімандрыт Іосіф Трызна адзначыў, што кіеўскі князь Уладзімір прымацаваў да заснаванае iм у 1005 г. тураўскай eпapxii ў ліку іншых гарадоў i Слуцк. Ф.Ф. Серна-Салаўевіч у кнізе «Древне-русский город Слуцк и его святыни» пicaў, што ў apxiўных актах Слуцкага княства горад упамінаецца пад 1086 г. Настаўнік Слуцкай гімназіі I.А. Глебаў у нарысе па гісторыі Слуцка заўважыў, што ў яго былі звесткі аб Слуцкім псалтыры XI ст. Даўно пара найбольш раннюю з гэтых дат (1005 г.) прызнаць годам, ад якога трэба адлічваць гісторыю Слуцка, i перастаць лічыць год знішчэння горада годам, ад якога адлічваецца яго гісторыя.

 

ЛITАРАТУРА I КУЛЬТУРА СЛУЧЧЫНЫ XIIXV ст.ст.

«На сенняшні дзень не існуе ні адной працы, у якой паведамлялася б, якія манастыры былі ў розныя часы ў Беларуci i якія каштоўнасці (кнігі, iконы, начынне, аблачэнні і да т. п.) меліся ў тым ці іншым манасты­ры», — з доляю зразумелай горычы пicaў у канцы свайго жыцця М. М. Улашчык.

Сапраўды, абагульняючай працы па гэтым пытанні ў нас пакуль што няма, але асобныя манастыры апісаны. Напрыклад, Ф. Ф. Серна-Салаўевіч у кнізе «Древне­русский город Слуцк и его святыни», выдадзенай у 1896 г., aпicaў слуцкія праваслаўныя манастыры. А. П. Грыцкевіч адзначае, што аўтар напісаў сваю працу з рэлігійных пазіцый. Гэта сапраўды так, але яна каштоўная не пазіцыяй, з якой ў ей асвятляюцца рэчы i падзеі, а фактычным матэрыялам. Мы ўдзячны даследчыку ўжо хоць бы таму, што ен aпicaў Слуцк! Трайчанскі манастыр — буйнейшы цэнтр старажытнай беларускай культуры. На жаль, апісанне вельмі сціпляе. Мала сказана пра манастырскія будынкі, пра манастырскія могілкі, на якіх шмат было помнікаў слаўным у свой час дзеячам. Але хто ведаў, што з цягам часу ўсе гэта бясследна знікне з твару зямлі?

Кніга Ф. Ф. Серна-Салаўевіча «Древнерусский го­род Слуцк и его святыни» даўно зрабілася бібліяграфічнай рэдкасцю. Нават у Слуцкім краязнаўчым музее есць толькі фотакопія гэтага выдання. Таму есць сэнс крыху спыніцца на апісаннях слуцкіх праваслаўных манастыроў, зробленых аўтарам.

Слуцкі мужчынскі Свята-Праабражэнскі манастыр, па звестках Серна-Салаўевіча, заснаваны пры Праабражэнскай царкве ў 1600 г. У 1610 г. пры ім было створана праваслаўнае брацтва, якому «многа сур’езных i салідных паслуг» аказала слуцкая княгіня Софія Юр’еўна з роду Алелькавічаў. З 6 снежня 1677 па 29 студзеня 1678г. у адной з келляў манастыра жыў царкоўны дзеяч і пісьменнік Дзімітрый Растоўскі (Даніла Туптала). У 1797 г. тут працавала духоўнае вучылішча, якое пазней было пераўтворана ў Слуцкую духоўную ceмінарыю. У 1840 г. семінарыя пераведзена ў Mінск. Якраз у той час у ей вучыўся будучы беларускі этнограф Па­вел Шпілеўскі: пачынаў, калі навучальная ўстанова знаходзілася ў Слуцку, а скончыў ужо ў Miнскy. Цяпер былая Слуцкая духоўная семінарыя аднавіла сваю ра­боту ў Жыровічах пад Слонімам.

Працаваў у старажытным Слуцку  мужчынскі Свята-Ільінскі манастыр «У былыя часы, — пicaў Серна-Салаўевіч, — у гэтым манастыры ў Лазаравую суботу адбываўся аб’яднаны з ycix цэркваў Слуцка (a ix было аж 15), з Свята-Троіцкага манастыра хрэсны ход; пасля закрыцця манастыра хрэсны ход з ycix слуцкix цэркваў накіроўваўся да драўлянай капліцы на Капыльскай вуліцы (некалі там быў Ільінскі манастыр, цяпер вуліца Урыцкага), дзе знаходзіўся абраз Увахода Гасподняга ў Іерусалім. Капліца гэта, напаў-разбураная, з абразом, існуе i зараз (да нашага часу не захавалася). Каля капліцы расла старая вярба. Галоўны святар з дыяканам ламалі галінкі вярбы i раздавалі народу; хрэсны ход вяртаўся ў Свята-Троіцкі (Трайчанскі) манастыр, дзе адбывалася ўсяночная. Гэты выдатны старажытна-праваслаўны звычай ужо не існуе ў Слуцку: ен быў адменены ўласнаю ўладаю адным святаром».

Сення цяжка вызначыць, на якім месцы існавалі Праабражэнскі i Ільінскі манастыры. Па ўскосных дадзеных, мне ўдалося высветліць, што першы з ix размяшчаўся над рэчкаю Случчу прыкладна насупраць сучаснага будынка Дома піянераў, а другі знаходзіўся на сучаснай вуліцы Урыцкага прыкладна там, дзе цяпер працуе фабрыка хімчысткі.

«Па кліравай ведамасці 1795 г., — пicaў Серна-Салаўевіч, — Cвятa-Iльiнcкi манастыр паказаны «драўляным будынкам» з трыма прастоламі.. Апрача таго, была яшчэ трапезная царквы ў імя Іаана Златавуснага i асобна — Узвіжання Чэснага Крыжа… Зараз ніякіх слядоў ад гэтага манастыра не засталося, апрача драўлянага крыжа на тым месцы».

У старажытным Слуцку дзейнічаў манастыр бернардынаў. Яго будынак захаваўся да нашых дзен. Ен стаіць на сучаснай вуліцы Піянерскай у старым горадзе, над Случчу. Цяпер у iм размешчана масласырбаза. Пабудаваны манастыр бернардынаў у 1730—1735 гг. Каля яго быў мураваны касцел з арганам. Касцел разбураны ў час Вялікай Айчыннай вайны. Пад манастыром знаходзіліся грабніцы слўцкіх князеў Радзівілаў.

Важнейшым на Белай Pyci праваслаўным мужчынскім манастыром ca старажытных часоў быў слуцкі Свята-Троіцкі (Трайчанскі). Без усялякага перабольшвання можна сказаць, што гэта помнік агульнаславянскага значэння. Знішчаны ў пачатку 30-ых гадоў ХХ стагоддзя, але захавалася яго тэрыторыя i адзін буды­нак, якія пакуль што не ахоўваюцца. Манастыр размяшчаўся на цяперашняй вуліцы iмя Карла Лібкнехта (некалі прадмесце Трайчаны). Адразу за будынкам духоўнага вучылішча (цяпер у ім працуе Слуцкае медыцынскае вучылшча), за каналам размяшчаліся манастырскія могілкі, на якіх былі пахаваны слуцкія летапісцы розных стагоддзяў, беларускія епіскапы, пісьменнік Эмануіл Казачынскі, першы генерал-губернатар Беларусі і іншых далучаных да Расіі рэгіенаўт Крачэтнікаў. Пахаванні на гэтых могілках рабіліся яшчэ i ў час першай сусветнай вайны.

Слуцкі Трайчанскі манастыр у XVII—XVIII стст. быў рэзідэнцыяй кіраўніцтва беларускай праваслаўнай царквы. Між іншым у манастыры было дзве царквы: зімняя і летняя. 3імняя апальвалася — даволі рэдкая з’ява.

«У якім годзе заснаваны слуцкі Свята-Tpoiцкі ма­настыр — невядома, — пісаў Ф.Ф. Серна-Салаўевіч.— З дакладнасцю можна толькі сказаць, што гэты манастыр існаваў ужо ў пачатку XI ст”. У якасці доказаў даследчык прыводзць такія аргументы: У пачаткў XI ст. існавала ўжо першая «Беларуская Тураўская епархія», якая не магла з’явіцца раней заснавання i адкрыцця хрысціянсіх цэркваў i манастыроў. Слуцк у  той час уваходзіў у Тураўскае княства».

Гэты доказ не зусім пераканаўчы, бо ў Слуцку ў пачаткў XI ст. маглі быць толькі цэрквы без манастыра. А вось апошні аргумент Серна-Салаўевіча больш важкі i пераканаўчы: «Калі ў 1205 годзе… на Слуцк i суседнія з ім гарады Мазыр, Тураў, Пінск i Навагрудак напалі палякі, то ў ліку абрабаваных апошнімі цэркваў успамінаецца i слуцкі Свята-Троіцкі манастыр».

Taкім чынам, у пачатку XIII ст. слуцкі Трайчанскі манастыр ужо працаваў i ў іm было што рабаваць.

Аўтар мнгіх прац па гісторьі Слуцка настаўнік Іван Глебаў адзначаў, што ў яго былі звесткі пра слуцкі псалтыр XI ст.. Ен, на жаль, не ўказаў, адкуль ‘былі ў яго гэтыя звесткі, але яму нельга не верыць. Гэта быў выдатны гісторык i педагог. I. А. Глебаў працаваў у Слуцкай гімназіі ў 1890—1902 гг. За гэты час ен выдаў фундаментальную працу «Историческая записка о Слуц­кой гимназии с 1617—1630—1901 гг.» i шэраг друкаваных справаздач аб рабоце гэтай навучальнай установы. Ў канцы XIX ст. прафесары Пецярбургскага універсітэта адзначалі, што выпускнікі Слуцкай гімназіі маюць веды па гicторыі на ўзроўні выпускнікоў універатэта.

Серна-Салаўевіч сведчыць, што кіраўнікі не толькі Свята-Троіцкага манастыра, але i іншых манастыроў Слуцка прызначаліся да прыняцця Брэсцкай ўніі Kieўскім мітрапалітам без усялякай залежнасці ад тураўcкіх епархіяльных улад.

К сярэдзіне XII ст. літаратурная справа ў Тураўскім княстве (а ў яго ўваходзіў Слуцк) дасягнула значнага pocквітy. Аб гэтым сведчыць творчасць Кірылы Тураўскага.

Выдатны пісьменнік старажытнасці нарадзіўся каля 1130г. Ен добра ведаў грэчаскую мову, візантыйскую літаратуру. Пазней быў абраны тураўскім епіскапам. Кірыла Тураўскі — аўтар шматлікіх твораў (павучэнняў, слоў, царкоўных песень). Памер каля 1182 г. Да нас дайшлі бясспрэчна напісаныя iм восем «слоў», два павучэнні, каля дванаццаці малітваў i адзін канон.

Цяжка дапусціць, каб у Слуцку ў той час не ведалі твораў свайго еппікапа. Іх, відаць, тут перапісвалі i pacпаўсюджвалі ў навакольных цэрквах. Імя Кірылы Тураўскага ў той час было вядома i за межамі Тураўскага княства. Яго творчасць добра ведалі ў стольным Kieвe. I сення ўкраінцы лічаць Кірылу Тураўскага сваім пісьменнікам. Аб гэтым сведчыць «Антологія    украінськй пoeзii»  (Киів, 1984.). Першы аўтарскі  (а не ананімны) твор у гэтым выданні — «Слова ў нядзелю  па вялікадні» Кірылы Тураўскага. Крыўдна, што ў «Анталогіі беларускай паэзіі» творам выдатнага пісьменніка-прапаведніка месца пакуль што не знайшлося. А нарадзіўся ж ен i дзейнічаў на тэрыторыі   Беларусі.   Наша паэтычная  анталогія  пачынаецца  з  твораў  Францыска Скарыны i Сімяона  Полацкага, якія жылі  i працавалі на  некалькі  стагоддзяў пазней  за  Кірылу Тураўскага. Так механічным шляхам мы адсякаем некалькі стагод­дзяў сваей літаратурнай гісторыi, збядняем i абкрадваем caмi сябе…

У другой палове XII ст. горад становіцца сталіцай удзельнага княства, якое выдзелілася са складу Турава-Пінскага.

3 канца XII ст., калі памер Кірыла Typaўcкi, i да пачатку XV ст., якім можна умоўна датаваць Слуцкі летапic (аб ім гаворка пойдзе далей), практычна ніякіх звестак пра літаратурнае жыццу ў Слуцку i на Случчыне пакуль што няма.

А. П. Грыцкевіч піша: «У 1395 годзе літоўскі вялікі князь Bітаўт перадаў Слуцк i Капыль брату польскага караля Ягайлы, князю Уладзіміру Альгердавічу…». Летапіс жа паведамляе: «На весну князь великий Витовът иде и възя землю Подольскую. А князю Володимеру Олгирдовичю, тогда бывши в Киеве, и не всхоте покоры учинити и челомь ударити великому князю Витовтy… Того жь лета на осен князь великий и Витовт выведе его ис Киева и дасть ему Копыл». Як бачым, у летапісе не сказана, што Вітаўт перадаў тады Уладзімipy Альгердавічу горад Слўцу, гаворыцца толькі пра перадачу яму Капыля.

«Капыль мае такую ж гiсторыю, як i Слуцк, — пiсау гiсторык i публiцыст XIX ст. М. Балiнскiў у кнiзе «Старажытная Польшча», — з той толькi рознiцай, што eн мае болей раннi пачатак, бо Алелька спачатку князем Капыльскiм называуся. Замак драуляны тут быу яшчэ з часоу Ягайлы».
Хто мае больш раннi пачатак — Капыль цi Слуцк, гэта нявысветленае пытанне, але М. Балiнскi мае рацыю, калi сцвярджае, што Алелькавiчы (Алелькi) спачатку жылi у Капьлi, а не ўу Слуцку, i княства, якiм кipaвау Алелька, спачатку называлася не Слуцкiм, а Капыльскiм. 3 цягам часу яно пачало называцца Капыльска-Слуцкiм, а потым Слуцка-Капыльскiм… I тут не проста гульня у назвы. Змена найменняу княства адлюстроувала рэчаiснасць. Вiдаць, да канца XIV ст. Слуцк усе яшчэ належау слуцкiм князям тураускай лiнiiўРурыкавiчау, а Капыль — Уладзiмiру Альгердавiчу. Iмя апошняга слуцкага князя Юрыя турау- скай лiнii Рурыкавiчау упамiнаецца у 1387г. Але мы не ведаем, калi ен памер i калi яго горад Слуцк трапiуў да Уладзiмiра Альгердавiча цi да яго нашчадкау.
А цяпер звернемся да летапiснага фрагмента, якi адшуканы быу у Нясвiжы.
У 1867 г. П. А. Гiльтэбрандт i А. Л. Мiратворцау у apxiвe Радзiвiлауў знайшлi, як яны паведамiлi, «маленькi ўурывак са Слуцкага летапiсуў пачатку XV ст. у лацiнскай транскрыпцыi XVIII ст.». Вось гэты летапiсны фрагмент: «И зараз кнегиня град около града заложила и низина ровнаты ся и подвышаты ся почела и в коротком часе великое мнозство людзи славных, годных, можных, верных и зычливых мирян намножило ся на мешканье, и тиснути ся почали взглядом покою от неприятелев наступавших. Тая ж кнегиня церковь соборную Пресвятое Богородицы на Высоком городе названы дытынец зачавши и скончыла року 1409».
Аналiзуючы гэты невялiчкi урывак, М. М. Улашчык у сваей кнiзе узняу больш новых пытанняу, чым адказау на ранейшыя.
Уважлiвы, квалiфiкаваны чытач, ен зауважыу уўфрагменце такiя элементы, якiя даюць падставу гаварыць i пра больш ранняе паходжанне гэтага летапiсу i пра больш позняе (аж на 100 гадоу). Даследчык сам да канца не вырашыу, якiм часам можна датаваць урывак. Ен пакiнууўўвырашэнне гэтага пытання нам.
Пазнаемлю чытачоу з аргументацыяй М. М. Улашчыка: «У летапiсе, напiсаным на мове, якой пiсалiся беларуска-лiтоускiя летапiсы XVI ст., сустракаюцца архаiзмы, што вядуць, магчыма, нават не у пачатак XV ст., а у больш раннi перыяд. Асаблiва гэта датычыцца тэрмiнау, якiя абазначаюць ўмацаваную i найбольш старую частку горада. У Слуцкiм летапiсе гэта частка называецца цi «дытынец», цi «град». У летапiсах прыкладна з сярэдзiны XV ст. цверда устанавiлiся тэрмiны «замак» для дзядзiнца i «места» для горада, той часткi, якая ўу рускiх крынiцах называецца «пасад», слова «град» калi i сустракаецца, то у выглядзе выключэння».
Як бачым, даследчык зауважыу у фрагменце з лета-пicy архаiзмы, якiя «вядуць, магчыма, нават не у пачатак XV ст., а у больш раннi перыяд».
3 другога боку фрагмент, напiсаны «у транскрыпцыi XVIII ст., на мове, якой пiсалiся летапiсы XVI ст.». Вось i разбярыся, калi ж напiсаны фрагмент з летаiсу: у пачатку XV цi у XVI ст.
«Гiльтэбрандт i Мiратворцау, — працягвае Улашчык, — вiдавочна, улiчваючы дату, якая паказвае, што будаунiцтва слуцкага дзядзiнца было закончана у 1409 г., прымаюць гэту дату. Toe ж робiць i даследчык гiсторыi Слуцка А. П. Грыцкевiч. Аднак аналiз тэксту прымушае усумнiцца ўу гэтай даце, г. зн., што запiс быу зроблены у 1409 г. Ва урыуку паведамляецца, што у Слуцку быу закладзены «град около града». Выходзiць, к таму часу, калi пачалося aпiсаннеўу летапiсе будаунiцтва «града», адзiн «град» ўужо icнавау.
Верагодней за усе, гэта было гiстарычнае ядро горада — «Высокi горад», у якiм пазней пабудавалi саборную царкву Прасвятой Багародзiцы. Паколькi ўу Слуцку у XVI ст. бьлi i Bepxнi i Нiжнi замкi, прытым гэта былi самыя старажытныя часткi Слуцка, паведамленне летапiсу не выклiкае сумнення».
Даследчык лiчыць, што «град», якi «заложила» кня-гiня, гэта, вiдавочна, Нiжнi замак. Далей ёен пiша, што менавiта ўу пачатку XVI ст. у горадзе адбывалiся падзеi, падобныя да тых, што апiсаны у летапiсе.
Улiчваючы гэту крытычную заувагу М. М. Улашчыка, А. П. Грыцкевiч ўу aпошнiм выданнi сваей кнiжкi па гicторыi Слуцка дату напiсання фрагмента з летапiсуў пазначыу не пачаткам XV, якi paбiy раней, а XVI ст.
Не трэба было Грыцкевiчуў так хутка «здавацца без бою». М. М. Улашчык тут не усюды мае рацыю.
Княгiня, вiдаць,удава Улaдзiмipa Альгердавiча, магчыма, заклала новы горад на левым баку Случы, недалека ад старога горада, размешчанага на правабярэжжы. Не пра будаунiцтва Нiжняга замка тут iдзе гаворка, як гэта здавалася М. М. Улашчыку, а пра закладку Новага горада. Я лiчу, што вучоны тут крышачку памылiуся.
Каб выраз «град около града заложила» азначау будаунiцтва №Нiжняга замка, то далейшы тэкст летапiснага фрагмента «великое мнозство людзи… намножило ся на мешканье» быуўбы бяссэнсiцай. Каля Нiжняга замка няма i не iснавала месца для таго, каб там магло жыць шмат людзей. Гэта было магчыма толькi у Новым горадзе, якi па плошчы не уступау Старому гораду.
Урэшце М. М. Улашчык зpaбiy такую канчатковую выснову: «У цэлым ўуяуляецца, што ўу Слуцку… у пачатку XV ст., а можа, i значна раней, былi зроблены запiсы аб падзеях, якiя затым, у пачатку XVI ст., былi уключаны у летапiс, часткова захаваушы архаiчную мовуў больш ранняй эпoxi… Магчыма i тое, што у летапiсе пры яго перапiсваннi замест «1509» было пастаулена «1409».
Дзе быу зроблены запiс — сення мы не адкажам на гэта пытанне. У фрагменце з летапiсу, якi мы аналiзавалi, гаворка iдзе толькi пра закладку горада. Будавауся ж новы горад у Слуцку i рэканструявауся стары некалькi дзесяцiгоддзяу, бо толькi уў1481 г. Алелькавiчы канчаткова пераехалi з Капыля у Слуцк.
Ў 1494 г. было, як сцвярджае А. П. Грыцкевiч, пра-ведзена апiсанне слуцкага Трайчанскага (Троiцкага) манастыра. ЎУ бiблiятэцы манастыра налiчвалася тады 45 рукапiсных кнiг. Пры iм працавала школа перапiсчыкау кнiг.
Адной з праяу нашай нацыянальнай нядбаласцi з’яуляецца той факт, што да гэтага часу мы чамусьцi не прылiчваем да беларускiх (слуцкiх) летапiсау так званы Радзiвiлаусi (Кенiгсбергскi). Вось што сказана пра яго у 21-ым томе трэцяга выдання Bялiкaй Савецкай Энцыклапедыi: «Радзiвiлаускi (Кенiгсбергскi) летапic — старажытнарускi лeтaпicны звод, блiзкi па зместу да Лаурэнцьеускага летапiсу. Адносiцца да уладзiмiра-суздальскiх летапiсау. Дайшоу да нас у cпicе канца 15 ст. (вiдаць, копiя cпicy 13 ст.), якi належау лiтоускаму князю Б.Радзiвiлу, пазней бiблiятэцы г. Кенiгсберг. У сярэдзiне 18 ст. паступiу у Пецярбургскую АН. Асаблiвасць Радзiвiлаускага летапiсу — вялiкая колькасць (617) маляунiчых мiнiяцюр, якiя з’яуляюцца каштоунай крынiцай для вывучэння матэрыяльнай культуры, палiтычнай ciмволiкi i мастацтва Старажытнай Pyci».
Аутар артыкула у Вялiкай Савецкай Энцыклапедыi без усялякiх падстау прылiчвае Радзiвiлаускi (Кенiгсбергскi) летапiс да лiкуўуладзiмiра-суздальскiх. Гэта, мякка кажучы, недакладнасць, бо князь Багуслау Радзiвiл, якому належау гэты летапiс, быу не уладзiмiра-суздальскiм, а слуцкiм князем.
У 1669 г. па завяшчаннi памершага Багуслава 450 найбольш каштоуных друкаваных i рукапiсных кнiг з яго бiблiятэкi апынулiся у Кенiгсбергскай бiблiятэцы. Сярод ix, вiдаць, знаходзiу-ся i iлюстраваны летапiс, якi у сярэдзiне XVIII ст. з Кенiгсберга быу перададзены цi прададзены у Пецярбургскую Акадэмiю навук.
Мiнiяцюры з Радзiвiлаускага (Кенiгсбергскага) летaпicy — гэта цэлая галерэя творау мастакоу канца XV ст.
Яны дауно шырока выкарыстоуваюцца ўу якасцi iлюстрацыйнага матэрыялу акадэмiчных выданнях Pacii i Украiны, але не у нас.
В. А. Чамярыцкi i В. Ф. Шматау выказалi меркаванне аб тым, што cпic Радзiвiлаускага (Кенiгсбергcкага) летапiсу зроблены у Смаленску або Полацку. ЎУзнiкае пытанне: як ен трапiуў са Смаленска або Полацка у бiблiятэку слуцкага князя?
Ужо адзначалася, што у канцы XV стагоддзя у Слуц-ку пры Трайчанскiм манастыры працавала школа пера-пiсчыкау кнiг. Cпic так званага Радзiвiлаускага (Ке-нiгсбергскага) летапicу, вiдаць, быу зроблены ўу май-стэрнi гэтай школы для бiблiятэкi слуцкiх князеу Алелькавiчау, якая па спадчыне дасталася Багуславу Радзiвiлу.

 

Будзе абноўлена.

 

Выдавецтва Мінск «Полымя», 1991г.

Аўтар фота: Віктар Двуречынскі

© Электронная версия книги подготовлена газетой “Капитал”

www.capital-market.by

 

 

 

 

 

Не забудь поделиться этой информацией со своими знакомыми и друзьями.

Комментарии

Оставить комментарий

 
#Радио1958#Солигорск