Вялiкдзень-2015. Віншаванне з Днем Уваскрэшання Хрыстова і  запрашэнне да супольнага святкавання ў касцел Святога Антонія  

“Чаму вы шукаеце жывога сярод мертвых? Яго тут няма; Ен уваскрос”  (Лк. 24, 5-6).

Гэтыя словы прамовiў Анел да жанчын, якія прыйшлi у вялікодную раніцу да грабніцы. Пасля трагічнай Вялікай пятніцы прыходзіць радасная нядзеля Змертвыхпаустання Пана. Езус Хрыстус сваей Божай моцай перамагае смерць, устае з гробу да вечнага хвалебнага жыцця.

Таямніца уваскрасення – гэта аснова хрысціянства, а Вялікдзень – свята надзеі, радасці, трыумфу жыцця над смерцю, дабра над злом. Сапрауды, гэта глыбокая, поўная, незнішчальная радасць, якая надае канчатковы сэнс усяму жыццю чалавека, бо Змертвыхпаустанне Хрыста дае надзею на нашае змертвыхпаустанне.

На надыходзячыя святы жадаю усім жыхарам нашага горада і раена, каб вера ва уваскрасенне Езуса Хрыста была няспыннаю сілаю і святлом на дарогах штодзеннасці, а ласка Хрыста дапамагала перамагаць усе цяжкасці. Няхай з нашых вуснаў усе навокал пачуюць вокліч радасці і надзеі: “Хрыстос уваскрос! – Сапраўды ўваскрос! Аллелюя!”

Жадаю благаслаўленых і радасных святаў!

 

 З усяго сэрца запрашаем да супольнага святкавання:

Вялікі чацвер (02.04) – 18.00 – Св. Імша – Памятка Апошняй Вячэры

Вялікая пятніца (03.04) – 17.30 – Літургія вялікай пятніцы

Вялікая субота (04.04) – 08.00, 13.00, 15.00 і пасля Св. Імшы а 20.00 гадзіне – Асвячэнне вялікоднай ежы

– 20.00 – Св. Імша

– 22.00 – Начное чуванне

Вялікдзень (05.04) – 06.00 і 15.00 – Св. Імша

Вялікодны панядзелак (06.04) – 18.00 – Св. Імша

Настаяцель касцела св. Антонія а. Алексій Рамановіч

 

 

Не забудь поделиться этой информацией со своими знакомыми и друзьями.

Комментарии

Оставить комментарий

 
#Радио1958#Солигорск