Юрасёўскія хітрыкі. Прытча пра пана Барнатовіча і яго кіраўнічых.

Было гэта гадоў дзвесце таму… Людзі большай часткай жылі ў вёсках і на хутарах. У нас на Случчыне многа іх было.
Недзе, сярод Поухаўскіх балот, жыў сабе пан Юрась Барнатовіч са сваімі прыгоннымі сялянамі, восемдзесят сем душ: мужыкі, жанчыны, дзеці ды старыя.
Жонка яго памерла пасля доўгай хваробы, а двое сыноў тады вучыліся ў Кракаве і Вільні. Так што жыў Барнатовіч адзін.
Трымаў пры гаспадарцы двух кіраўнічых, бо кожны дзень трэба было вырашаць шмат надзённых спраў.
Работнікі, жывёліна, апрацоўка глебы, гандаль – усё патрабавала пільнага догляду.
Аднаго кіраўнічага звалі Васіль, другога – Язэп. Маладыя яшчэ хлопцы – абодвум тады не было нават трыццаці.
Выконвалі розныя загады пана, глядзелі за парадкам у вёсачцы – кожны як мог.
Ездзілі ў горад па патрэбам: ці то прадаць, што нарасло, ці тое, што адмыкала і адбрыкала сваё.
Каб вы толькі бачылі, якое яўрэі гатуюць піва! Хлопцы любілі пасядзець у кавярні на Шасейнай вуліцы, павыцягваўшы ногі пад сталамі.
Аднак, пыльны Слуцк з бясконцай сваёй мітуснёй надта хутка надакучвае, і, як маленькаму хлопчыку, хочацца дадому…
Злыя языкі казалi, што Барнатовіч паходзіў з нядобрага роду, бо прыдумваў розныя хітрасці да сваіх прыгонных, ведаў – лепш даць чалавеку вуду,чым рыбу, хоць і жывую ды прама ў рукі. Але ж былі і такія, што паважалі яго за гэта.
Дык вось, і у нашай гісторыі не абыйшлося без Юрасёўскіх хітрыкаў.

Васілю гаспадар плаціў 10 рублёў, а Язэп атрымліваў 15 рублёў на тыдзень, i з гэтага ніхто не рабіў таямніцу – было як было…
Доўга хадзіў Васіль пачухваючы патыліцу…

–  I чаму такая несправядлівасць? Меньш я не працую, стараюся, нават вясною за плуг станаўлюся, а плацяць не роўна. – Махнуўшы рукой, схваціў капялюш, на хаду апустошыў келіх гарэлкі, скоранька апрануўся і рушыў да пана.
Прыйшоўшы, трохі памяўся на парозе, пытаецца:

– Чаго ж, пане, так атрымоўваецца? Хіба я горшы за Язэпа, хіба мая сям’я пад пагардай? Расцэнкі ніяк нельга назваць роўнымі!
Барнатовіч паправіў вусы, заклаў рукі за спіну i, прайшоўшы туды і сюды па пакоі, вымавіў:

– Я табе скажу, але перш пайдзі за агароды, глянь, што на дарозе робіцца.

Дзень выдаўся ясны, мякка і прыемна паскрыпваў снег, а здалёку даносіліся галасы людзей ды храп коней.
Аднекуль, у бок Слуцку, рушыў абоз, цягнуліся стомленыя сані, дзядзькі ў дубленых кажухах паганялі коней.
Вярнуўшыся, Васіль паведаміў пану гэтую навіну. Барнатовіч усміхнуўся:

– Ідзі, запытайся куды яны едуць.

Васіль ізноў, мінуўшы хаты, пабег з пытаннямі.
Сустрэўшы першага, хто папаўся, даведаўся, што абоз ідзе ў Слуцк. З мокрай ад поту спіной Васіль заляцеў у хату і адрапартаваў пану аб тым, што чуў.
Барнатовіч глянуў у акно і, не паварочваючыся да Васіля, вымавіў:

– Бяжы, яшчэ пацікаўся, што і колькі вязуць.

Васіль пабег і, даведаўшыся пра ўсё, вярнуўся.
– Вязуць скуры, мяса, адзенне, керасін, свечкі. Усяго дзесяць падводаў.
– Добра, – буркнуў Барнатовіч. – Хай бы ты паклікаў да мяне Язэпа.

Той, нібы стаяў на парозе, явіўся праз пару хвілін. Атрымаўшы тое ж заданне, Язэп пашкандыбаў даганяць абоз.
Сцянулася сэрца Васіля. Нешта трывожнае адчулася ў хрыбетніку. Але віду не паказаў. Толькі чырвонае вечаровае сонца сваімі промнямі іграла на панскай столі, нібы зладзейскі панаджвала небараку.
Неўзабаве вярнуўся Язэп, на хаду скінуў кашулю, сеў за стол і, дастаўшы аркуш паперы, скоранька пачаў пісаць нейкія лічбы.
Барнатовіч хітравата паглядваў на абодвух хлопцаў, падпёршы печку, грэючы сярэдзіну.
– Вось што мне сказаў загадчык абозу! – гучна вымавіў Язэп, працягваючы паперу Барнатовічу.  – Тавар вязуць аж з Барысава. Керасіну у нас зусім не засталося, так што я дамовіўся набыць у іх са зніжкай. Таксама не лішнімі былі б свечкі і соль.
Паціху надыходзіў вечар, над іх вёсачкай разгарнулася марознае зорнае неба. Язэп любіў углядацца у яго бязкоцасць… Што бачыў хлопец паміж зоркамі? Што здавалася яму нібы ў сне?.. Можа сялянскія бунты ці Кайзераўскія каскі ды драпежныя сцягі?.. Можа, але і да сёння такімі спрытнымі хлопцамі ды дзяўчатамі жывая наша Беларусь.

 


В. Двурэчынскі

я1

 

Не забудь поделиться этой информацией со своими знакомыми и друзьями.

Комментарии

Оставить комментарий

 
#Радио1958#Солигорск